саўлада́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., з кім-чым.
1. Перамагчы, узяць верх у чым-н.; адолець, асіліць каго-, што-н.
С. са злачынцам.
С. з канём (прымусіць слухацца, падпарадкаваць сабе). С. з сабою (перасіліць сябе).
2. Змагчы выканаць якую-н. работу, ажыццявіць што-н.
С. з уборкай хлеба.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Слы́шыць ‘уціхамірваць, супакойваць, рабіць паслушным чыёй-небудзь волі’ (ашм., Стан.). Відаць, каузатыў да слухаць, слухацца ‘быць паслухмяным’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́тарч, прысл.
Тое, што і потырч. Мае рукі быццам перасталі мяне слухацца. І нож стаяў неяк потарч, і лушпінне сыпалася ў кошык вельмі тоўстае. Гроднеў. Турчыновіч не ўстаяў на нагах і паляцеў потарч. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэклама́цыя, ‑і, ж.
Заява пра недахопы, выяўленыя ў атрыманай прадукцыі або ў выкананай рабоце з патрабаваннем аплаціць страты. На завод плылі рэкламацыі: аўтамабіль бездакорна павінен быў слухацца і ў афрыканскую спёку, і ў сібірскія маразы. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слу́хаць ‘успрымаць слыхам’, ‘разглядаць (судовую справу)’, ‘прымаць пад увагу чые-небудзь указанні’ (ТСБМ, Ласт., Нас., Шымк. Собр., Касп., Байк. і Некр., ТС, Сл. ПЗБ), ст.-бел. слухати, слышати, слышети ‘тс’ (Альтбаўэр). Укр. слу́хати, рус. слу́шать, дыял. слу́хать, польск. słuchać ‘слухаць’, słuszać ‘слухацца’, в.-луж. posłuchać, słušeć, н.-луж. słuchać, słušaś, чэш. slušeti ‘падыходзіць, быць да твару’, славац. slušať, серб.-харв. слушати, славен. slúšati, балг. слу́шам, макед. слуша, ст.-слав. слоушати. Прасл. *sluchati і *slušati < *sluxěti, якія ад *sluchъ ‘слых’ (Фасмер, 3, 679), гл. слых. Адпаведнікі літ. klausýti ‘слухаць, слухацца’, ст.-прус. klausiton ‘пачуць’, ст.-в.-ням. hlosên ‘слухаць, слухацца’; з іншай ступенню вакалізму: ст.-інд. śróṣati ‘ён чуе’, ст.-сакс. hlust ‘слых; вуха; слуханне’, якія працягваюць і.-е. *kʼleu̯‑s‑ ‘чуць’. Гл. яшчэ Махэк₂, 558–559; Сной₁, 583; Глухак, 564; Борысь, 560; ЕСУМ, 5, 310–311.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непаслушэ́нства, ‑а, н.
Нежаданне або адмаўленне слухацца, слухаць каго‑н. Непаслушэнства дзяцей. □ Непаслушэнства ўнука, а тым больш заступніцтва за яго чужога чалавека, зусім раззлавалі гаспадыню. Пальчэўскі. // Адмаўленне падпарадкавацца каму‑н. Клямт адчуваў, як сярод.. [салдат] пашыраецца дух непаслушэнства і абыякавасці да начальства. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стаі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стаіцызму (у 1 знач.). Стаічная філасофія. Стаічная школа.
2. перан. Стойкі, мужны ў жыццёвых выпрабаваннях. Стаічнае рашэнне. // Уласцівы стойкаму чалавеку; мужны. Стаічная вытрымка [Караля] прымушала слухацца і ў той жа час пачынала раздражняць Валю. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вініцца ’прызнавацца ў віне’; ’слухацца, падпарадкоўвацца’; ’правініцца’ (КТС). Укр. вини́тися ’прызнавацца ў віне’, рус. виниться ’прызнаваць за сабою віну, прасіць прабачэння’; ’быць абвінавачаным’, смал. ’прызнаваць чыю-небудзь уладу, падпарадкоўвацца’, польск. winić się ’прызнаваць сваю віну’. Зваротная форма да вініць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́пар ’супраціўнік, сапернік’, ’упарты чалавек’ (Нас., Байк. і Некр.), ’той, хто пярэчыць’, ’супраціўнік’ (Ласт., Адм.), су́пырь ’супроць’ (Бяльк.), сюды ж супарава́ць ’супраціўляцца, не слухацца; супернічаць’ (Нас., Стан.). Канкрэтны назоўнік, суадносны з абстрактным супо́р, гл. Укр. су́пор ’супраціўленне, неахвота’, рус. паўн. супо́р ’спрэчка, супраціўнасць, бойка’, ст.-рус. супоръ ’спрэчка’, серб.-харв. дыял. supor ’перашкода, супраціўнасць’. Прасл. *sǫporъ/‑ь < *sъ‑perti, прэфіксальнага дзеяслова ад перці (гл.) (Борысь, Prefiks., 97–98), параўн. ст.-слав. сѫпьрь, чэш. soupeř, славац. súper ’сапернік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
повинова́ться сов. паслу́хаць (каго), паслу́хацца (каго); падпара́дкавацца (каму); несов. слу́хаць (каго), слу́хацца (каго); падпарадко́ўвацца (каму);
слу́шаю и повину́юсь слу́хаю і падпарадко́ўваюся;
все тела́ повину́ются зако́ну тяготе́ния усе́ це́лы падпарадко́ўваюцца зако́ну прыцягне́ння;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)