іерэмія́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Кніжн. Слёзная, горкая скарга, нараканне.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жа́лоба
1. ска́рга, -гі ж.;
бюро́ жа́лоб бюро́ ска́ргаў;
2. (выражение чувства скорби) ска́рга, -гі ж., жа́льба, -бы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кля́ўза, ‑ы, ж.
1. Уст. Прыдзірлівы дробны судовы іск.
2. Разм. Ілжывая дробязная скарга; нагавор, паклёп.
[Ад лац. clausula — агаворка, дадатковы артыкул.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да касацыі, звязаны з касацыяй. Касацыйнае рашэнне. Касацыйная скарга. Касацыйны тэрмін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чалабі́тная, ‑ай, ж.
Гіст. Прашэнне або скарга, якая падавалася на імя цара ці мясцовым уладам у дапятроўскай Русі. Падаць чалабітную.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абэ́лка ’скарга, абвінавачанне’ (полац., Суднік, вусн. паведамл.) < польск. obełga ’абраза’ (Мартынаў, SlW, 68).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сярдзі́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць сярдзітага; гнеў, злосць. Зноў [Лявон] пасыпаў люльку, а потым словы паліліся адно за другім раўчуком ціхім, часам у словах чулася скарга, сярдзітасць. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ту́жба ‘смутак, маркота’, ‘клопат’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Байк. і Некр., Янк. БП): u dware służba ni wielika tużba (Арх. Федар.). Укр. тужба́ ‘журба, маркота’, рус. тужба́ ‘клопат’, польск. tużba ‘смутак’, в.-луж. tužba ‘сум, журба, маркота’, чэш. tužba ‘моцнае жаданне’, tužby ‘спадзяванне’, славац. túžba ‘сон, мара’, ‘цяга, імкненне да чаго-небудзь’, ‘смутак, туга’, харв. tùžba, чак. tužbȁ ‘скарга, нараканне’, серб. ту̀жба ‘скарга, іск’, балг. тъ́жба ‘скарга’, ‘сум, журба, гора’, макед. тужба ‘судовы іск’. Прасл. *tǫg‑ьba > *tǫžьba. Да туга́, тужыць 1, 2 (гл.). Літ. tūžbà ‘злосць’ запазычана з беларускай, гл. Фрэнкель, 2, 1147.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скарага́чыць, скараɣа́чуць жабы ‘аб кваканні жаб’ (лун., ДАБМ, камент., 895), скарга́чыць: скарга́ крычыць, скарга́чыць (ТС). Параўн. рус. кур. скаргы́кать ‘скрасці, шаркаць нагамі’, якое Фасмер (3, 633) лічыць гукапераймальным. Гл. скергатаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апеля́цыя, ‑і, ж.
1. Скарга ў вышэйшую інстанцыю на рашэнне ніжэйшай.
2. Зварот да каго‑, чаго‑н. дзеля падтрымкі, спачування і пад. Апеляцыя да братоў па крыві была, такім чынам, апеляцыяй да братоў па барацьбе, у якіх паэт шукаў падтрымкі, разумення і спагады. Лойка.
[Лац. apellatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)