Аба́лак ’пасак мязгі дрэва’ (КЭС), лаг. < польск. obałek ’дрэва, вырванае бурай’ (< obalić ’зваліць’). Семантыка, праўда, даволі далёкая.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кулёк ’пінжак’ (Нар. словатв., Мат. Маг., Мядзв.). Семантыка звязана з семантычным пераносам ’мяшок’ > ’вопратка’. Гл. куль 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прала́за ’пранырлівы чалавек, прайдзісвет, спрытнюга’ (ТСБМ). Рус. прола́за ’тс’. Дэрыват ад пралазіць < лазіць. Семантыка аналагічная пройда, прайдоха і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабі́тка ’старое рэчышча ракі’ (Скарбы). Фармальна — да пера- і біць (гл.), аднак цяжкасці выклікае семантыка: ’перабітая рака’ (?). Параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разва́лісты ’пышны’ (Нар. Гом.). Ад раз- і валіць (гл.). Утворана па той жа семантыка-словаўтваральнай мадэлі, што і разло́жысты (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Крампава́цца ’намагацца’ (З нар. сл.). З польск. krępować się ’абмяжоўвацца, стрымлівацца’. Семантыка не зусім ясная. Магчыма, аднак, кантамінацыя з крапцавацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Струпці ‘раскладка снапоў для малацьбы’ (пін., ДАБМ, камент., 872). Форма адз. л., відаць, *струпец. Магчыма, да струп 1, але семантыка няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
склон, ‑у, м.
Граматычная катэгорыя іменных часцін мовы, у якой выражаюцца семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж словамі; форма іменнай часціны мовы. Развіццё катэгорыі склону ў славянскіх мовах. □ Змяненне назоўнікаў па склонах называецца скланеннем. Граматыка.
•••
Вінавальны склон — склон, які адказвае на пытанні: каго? што?
Давальны склон — склон, які адказвае на пытанні: каму? чаму?
Месны склон — склон, які адказвае на пытанні: аб кім? аб чым?, ужываецца толькі з прыназоўнікам.
Назоўны склон — зыходная склонавая форма, у якой назоўнік ужываецца як назва асобы, прадмета, з’явы; адказвае на пытанні: хто? што?
Родны склон — склон, які адказвае па пытанні: каго? чаго?
Творны склон — склон, які адказвае на пытанні: кім? чым? і абазначае прыладу або спосаб дзеяння.
Ускосныя склоны — усе склоны, акрамя назоўнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вечарыны ’вечарынка перад вяселлем у маладой’ (Інстр. II); ’папярэдне, пачатак вяселля’ (Касп.). Да вечары́на (гл.), семантыка ў выніку пераносу; мн. л. паводле ўзору агле́дзіны, адведзіны, запоіны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапу́цце ’гора, бяда’ (Ян.). Фармальна ідэнтычнае рус. перепу́тье ’ростань, раздарожжа’, семантыка магла замацавацца пад уплывам казак (’няпэўнасць, нявызначанасць’ — ’бяда’). Да пуць 2 ’лад, парадак, толк’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)