Сі́ся дзіц. ‘цыца, цыцка’ (Ласт.), сі́сі дзіц. ‘ссаць цыцку’ (КСП), сіся́ ў выразе (ведае, знае) курыную сісю дый тую не ўсю (Барад.), сі́ськасасок’ (Нас., Касп.), ‘грудзі’, ‘сасок’ (Сл. ПЗБ), сі́ська, сіська́ ‘тс’ (ЛА, 1), а таксама сісе́тнік ‘дзіця, якога кормяць грудзьмі’ (Барад.); сюды ж, відаць, ‘матачнік, ячэйка, у якой расце матка’ (палес., Анох.), сы́ська ‘тс’ (Сл. Брэс.). Рус. си́са, си́ся, си́ськасасок’, балг. си́сасасок’, серб.-харв. си̏са, славен. sisa ‘жаночыя грудзі’. Прасл. *sysa, аддзеяслоўны дэрыват ад прасл. *sysati ‘ссаць’, роднаснага ссаць (гл.). Фасмер (3, 627) сувязь усх. і паўд.-слав. слоў лічыць няпэўнай і мяркуе аб познім узнікненні слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупышы́, мн. л. пупушы́ ’дзьмухаўцы’ (свісл., Шатал.), мн. л. пупшэ ’пупышкі; сукараткі’ (дзятл., Сл. ПЗБ), пупышка (у раслін) (ТСБМ), пупышка ’тс’ (Нас., Мядзв., Бяльк.), ’мякіш, кончык пальца’ (гом., Мат. Гом.), пу́пашка ’пупышка; сасок’ (ТС), pupūška ’пупышка; сасок; мяккая частка канца пальца’ (Варл.), пыпашка ’кончык пальца’ (віл., Шатал.), пу́пушок ’пупышка; кончык пальца’ (Сл. ПЗБ), рус. пу́пыш ’прышч; сасок; пупышка’. Звязана з пуп (Фасмер, 3, 408), варыянтнасць вакалізму тлумачыцца ўплывам акружэння губных зычных. Параўн. пу́пях, пупах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́ска ’соска’ (Касп., Сцяшк. Сл., Скарбы, Сл. ПЗБ), ’сасок’ (Сл. ПЗБ), сы́ська ’матачнік (у пчол)’ (Сл. Брэс.), сысо́к ’адростак для ўсмоктвання пажыўных рэчываў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сюды ж сы́саўка ’соска’ (ТС). Да сыса́ць ’ссаць’ (Сл. ПЗБ), што да прасл. *sysati, параўн. укр. сиса́ти, польск. sysać, славен. sísati, серб.-харв. си̏сати, балг. дыял. си́сам, макед. сиса, ст.-слав. сысати ’тс’, ітэратыва да *sъsati, гл. ссаць. Параўн. укр. сиса́к ’цыбук’, славен. sȋsekсасок (грудзей), соска’, серб.-харв. си̏сак ’хабаток (насякомых)’, ’носік’, дыял. сискасасок (у вымені)’. Гл. Скок, 3, 244; Бязлай, 3, 238; Глухак, 549. Гл. таксама цыцка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́пка ’пыса (у каровы)’ (драг., ЛА, 1). Няясна. Магчыма, фанетычны варыянт да піпка ’кончык (носа)’; параўн. таксама польск. papa ’морда’, руркасасок’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цы́цка, ‑і, ДМ ‑ццы; Р мн. ‑цак; ж.

Разм.

1. Грудзі жанчыны. [Старая:] — А ты глядзі — малая ўстане ды цыцкі папросіць... Брыль. — Вось бачыце, якое .. [дзіця]? — стаяла на сваім гаспадыня. — Ёй дай матчыну цыцку. Новікаў.

2. Сасок у млекакормячых. Цыцкі ў каровы патрэскаліся. □ Пасля, сумуючы па цыццы, У адным капаліся [парасяты] карытцы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́паць ’носік, дзюба ў пасудзіне’ (зэльв., Жыв. сл.; Сл. рэг. лекс.), ’выступ, каб узяцца рукою’ (Сл. рэг. лекс.), піць (зневаж.) ’нос’ (Сл. Брэс.), укр. nun тик, тіпать ’ціпун на языку курэй’, піткасасок на грудзях; соска’, ’носік у чайніку’, нітак ’мазоль’, славац. ріреі ’ціпун’, славен. pipa ’тс’, серб.-харв. піша ’кран; кукурузны пачатак’, пішак ’шчупальца’. Гл. пылець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́пінак ’малы круглы чалавечак’ (слонім., Нар. словатв.), пупяноксасок грудзей’ (карэл., пін., Шатал.), пу́пэнок ’бутон; страўнік у птушак’ (Сл. Брэс.); сюды ж укр. пу́пінок ’бутон; маленькі агурок’, рус. пупёночкы ’саскі грудзей’, пу́пень ’драўляная затычка ў лодцы’. Да пуп (гл.), параўн. паралельныя ўтварэнні балг. пупу́няк ’вельмі малы чалавек; маленькае колца’ (БЕР, 5, 857, ад пуп), макед. пупунок ’пупышка, бутон; каробачка (бавоўны і інш.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́тка, суто́ксасок, цыцка’ (Ласт.). Параўн. польск. sutka, sutek ’тс’, sutki ’грудзі’, якія Брукнер (527) параўноўвае з балг. су́ча ’ссаць’, лат. sukt ’тс’, ад кораня *su‑, прадстаўленага ў ст.-інд. sunoti ’выціскае’. Борысь (588) не выключае магчымай сувязі з і.-е. *seu̯‑/*su‑ ’сок, выціскаць сок, хлябтаць, ссаць, высмоктваць’, аднак не бачыць працягу ў славянскім матэрыяле. Адзінкавая фіксацыя прымушае меркаваць пра магчымае запазычанне з польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ссаць ‘уцягваць у рот, смактаць’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Федар. 4, Сл. ПЗБ, Варл., ТС). Укр. сса́ти, рус. соса́ть (пад уплывам слоў со́ска, сос — гл. Фасмер, 3, 725), стараж.-рус. съсати ‘ссаць’, съсъсасок, грудзі’, польск. ssać, каш. sësac, чэш. sáti, ст.-чэш. ssáti, славац. sať, серб.-харв. са̏ти, си̏сати, славен. sesáti, балг. си́сам, ст.-слав. съсати. Прасл. *sъsati (< *sъps‑ati) ‘ссаць, высмоктваць’, дзеяслоў з прэфіксам *s‑, каранёвая частка якога засноўваецца на паўн.-і.‑е. базе *seu̯‑p‑/*seu̯‑b‑ ад кораня *seu̯‑ ‘сок; выціскаць сок; ссаць, смактаць (сок)’; гл. Борысь, 573–574. Бязлай, 3, 229 праславянскае адносіць да і.-е. *seu̯‑p/b:*sū‑p/b; Фасмер (3, 725–726) і.-е. *su‑p/su‑b лічыць выклічнікам, а славянскі дзеяслоў гукапераймальным; параўн. ст.-інд. súpas ‘поліўка’, ст.-ісл. súpa ‘піць сёрбаючы’, ст.-в.-ням. sûfan ‘тс’. Гл. яшчэ Махэк₂, 538; Сной₁, 563; Скок, 3, 244; Глухак, 549; SEK, 4, 267; ЕСУМ, 5, 388–389.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)