сасо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сасо́к саскі́
Р. саска́ саско́ў
Д. саску́ саска́м
В. сасо́к саскі́
Т. саско́м саска́мі
М. саску́ саска́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сасо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

Знешняя частка малочнай залозы млекакормячых і чалавека, з якой (у самак і жанчын) ссуць малако.

|| памянш. сасо́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. саско́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сасо́к, -ска́ м., в разн. знач. сосо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сасо́к, ‑ска, м.

1. Знешняя частка малочнай залозы млекакормячых і чалавека ў выглядзе шышачкі, з якой дзіцяня ссе малако. Усхваляваная,.. [цётка Зося] хуценька памыла рукі, спаласнула вядро, працерла мокрым ручніком саскі ў каровы. Бялевіч. [Саша] ўзяла малую на рукі, расшпіліла халат, і тая адразу ж знайшла ружовы тугі сасок, смешна зацмокала. Шамякін. На ружовым, нібы кветка-агеньчык, саску блакітнай іскрынкай бліснула кропля малака. Місько.

2. Спец. Дэталь, частка прадмета або прыстасавання ў выглядзе шышачкі, выступу і пад. Сасок баявой лічынкі затвора вінтоўкі.

3. Спец. Месца ўваходжання зрокавага нерва ў вочны яблык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасо́к м. анат. Brstwarze f -, -n; Ztze f -, -n (у жывёл)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сасо́к ’знешняя частка малочнай залозы млекакормячых і чалавека ў выглядзе шышачкі, з якой дзіцё ссе малако’ (ТСБМ; в.-дзв., Сл. ПЗБ). Рус. сосо́к ’тс’, ст.-чэш. sesek, славац. sosok, sosec, ст.-слав. съсьцьсасок’, ст.-рус. съсъкъ, съсъсасок’. Да прасл. *sъsati ’ссаць’. Гл. Фасмер, 3, 725; Махэк₂, 538.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Застойны сасок (хвароба вока) 2/630

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

саско́вы гл. сасок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сосо́к анат. сасо́к, -ска́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сасочкападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на сасок, сасочак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)