ры́льца, ‑а, н.

1. Памянш.-ласк. да рыла.

2. Верхняя частка песціка расліны, куды пападае пылок. Пылок з тычынкі пападае на рыльца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ры́льнік ’судна (начное)’ (ветк. Мат. Гом.). Ад ры́ла (гл.), паколькі начынне мае ры́ла ’носік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адо́брыць несов. одо́брить;

камі́сія ~рыла прае́кт — коми́ссия одо́брила прое́кт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размары́ць сов., разг. размори́ть;

яго́ зусі́м ~ры́ла — безл. его́ совсе́м размори́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прары́ць сов. (рылом — о животных) проры́ть;

свіння́ ~ры́ла роў — свинья́ проры́ла кана́ву

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лыч, рыла

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

змары́ць сов.

1. утоми́ть, истоми́ть; умори́ть; изму́чить;

далёкая даро́га ~ры́ла яго́ — далёкая доро́га утоми́ла (истоми́ла, умори́ла, изму́чила) его́;

2. одоле́ть; смори́ть;

~ры́ў сон — одоле́л (смори́л) сон;

~ры́ла спёка — смори́ла жара́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нары́льнік ’высыпка, маленькія прышчыкі на губах’ (Бяльк.). Да рыла ’лыч, перан. твар у чалавека’, параўн. рылаты ’які мае тоўстыя, абвіслыя губы’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марму́за 1 морму́за ’хара, морда’ (Нікан.), ’галава’, ’морда’ (ТС); шальч., трак., іўеў. ’маўклівы, негаваркі’, дзятл. ’бурклівы’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), укр. ровен. ’свінячае рыла’ (ЛАПП), мармузова́ты ’тоўсты, неўваротны’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. marmū̃zė ’морда, рыла’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 34).

Марму́за 2 ’запэцканы’ (раг., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. marmùzas ’брудны, запэцканы сажай’.

Марму́за 3 ’рэдкая нясмачная страва’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Няясна. Гл. мармі́ска.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лыч, лыча і лыча; мн. лычы, ‑оў; м.

1. Выцягнутая пярэдняя частка галавы ў некаторых жывёл; рыла. Таўчэ дзік лычам мяне ў спіну, а рваць не рве. Пальчэўскі. Кабан падыходзіць да.. стажка-мурашніка .. і запыняецца. А потым пачынае разрываць яго сваім страшным ікластым лычом. Колас.

2. Груб. Твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)