Пёска (памянш.) ’палоска’ (гродз., Сл. ПЗБ). Пяясна. Магчыма. у выніку кантамінацыі бел. палоска і польск. pasek, pas ’тс’. Відаць, можа быць збліжалі з рус. песика ’цёмная паласа ў шэрсці пушных звяроў’, песики ’восць у футры’ або са славен. peša ’доўгае букавае сцябло, з якога рэжуць дошкі’, якое Бязлай (Etyma, 10) збліжае з рус. дыял. лёс ’палка для размешвання гліны’ і выводзіць з pešlafi ’націскаць, ступаць, таўчы’ (< і.-е. *pe[s‑растаўчы’), роднаснае піхаць, пест (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размажджэ́рыць (размождже́риць) ’разбіць, растаўчы’ (Нас.), размазджа́рыць, размазджыры́ць ’разбіць’ (Сцяшк. Сл.), што да мождже́риць ’таўчы, разбіваць на дробныя часткі’ (Нас.), мажджэ́рыць ’драбіць, таўчы, раздрабляць’ (ТСБМ), мождже́рь ’медная або чыгунная ступка’, ’невялікая мартыра’ (Нас.), рус. смал. можже́р, можжи́р ’ступа’, ’вялікая гармата’, укр. модже́ра ’мартыра’, ’тс’, чэш. moždíř ’ступка, мартыра’. Лічыцца запазычаннем з польск. moździerz ’ступа’, ’мартыра’, у якую яно трапіла з лац. mortarium, магчыма, праз пасрэдніцтва с.-в.-ням. morsære, ст.-в.-ням. morsâri (Фасмер, 2, 637; Брукнер, 346). Гл. мажджара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расква́сіць1 ’размягчыць, зрабіць мяккім, гразкім’ (ТСБМ, Мат. Гом.), росквасну́ць ’размокнуць ад залішняй вільгаці, стаць гразкім, размякнуць’, ро́сквась ’бездараж’ (ТС). Гл. ква́сіць.

Расква́сіць2 ’разбіць; разбіць да крыві (нос, твар); рассячы’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Ян.): misku raskvasić (Варл.), расквасіў ён зьмею ўсе двананцаць галоў (Сержп. Казкі). Параўн. польск. rozkwasić разбіць, растаўчы, моцна параніць (да частак цела)’. Непасрэдна звязанае з расква́сіць1 (гл.), у пераносным выкарыстанні значэння ’ўвільгатніць’ ці ’размякчыць’, ’размясіць (як цеста)’, значэнне ’рассячы’ вынікае з ’разбіць да крыві’. Паводле Запруднага (дыс., 34), значэнні ’выдзеліць кроў’ і ’выдзеліць кіслую вадкасць’ звязаны наўпрост. Малаверагодная версія пра семінарызм ад лац. quatiō, quassus ’разбіваю’, хаця Фасмер (3, 444) пасля Патабні звяртае ўвагу на рус. квас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́рва1 ’твань, балота’ (ТС), мерва́ ’вязкае, зыбучае балота’ (лельч., Талст.), укр. жытом. ме́рва, мʼе́рва, марва́, нерва́, нʼерва́ ’разрэджаны вадой чорны ніжні грунт’, ме̑рвʼісті ’мулкі’ (ЛАПП). Балтызм. Параўн. літ. mer̃kti, sumarkýti, лат. mḗrkt, mḗrcêt ’мачыць’, mḗrks ’невялікая сажалка на лузе’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑ва, як дрыгва́, ад асновы merk‑. Апошні зычны ‑k‑ мог выпадаць (як у мерва) або пераходзіць у ‑х‑ (гл. ме́рхалаць ’тс’).

Ме́рва2, івац. мэ́рва ’жамерыны, адходы пры тапленні воску’ (іўеў., Сл. ПЗБ), бяроз. мэ́рва ’тс’ (Шатал., Сл. Брэс.). Укр. ме́рва, ме́рвисько ’мятая, пацёртая салома, атава’, ’дрэнь, непатрэбнае’, ровенск. ме́рва ’недаедзеныя рэшткі грубага корму’, рус. пск. мерва́ ’дробныя адыходы пры трапанні льну’, мазав. mierzwa ’тс’, польск. ’мятая салома’, ’дробны гной’, луж. mjerwa, чэш. mrva ’тс’, славац. mrva ’труха’, славен. mŕva ’сена’, ’труха’, ’кавалак’, серб.-харв. мр̏ва ’кавалак’, макед. мрва, мрвка ’тс’, ’мякіш хлеба’, балг. мърва ’кавалачак мяса’, ст.-слав. мръвица ’кавалак’. Прасл. mьrva, якое, відаць, з’яўляецца роднасным да літ. marvà, mervà ’сумесь розных рэчаў, прадметаў’ і, магчыма, літ. marvà ’гурба, турма, натоўп, чарада’, ст.-в.-ням. mara ’рыхлы, далікатны’, ст.-ісл. merja ’раздрабіць, растаўчы’, ірл. meil ’мяккі, трухлявы’, уэльск. merv ’тс’, ст.-грэч. μαραίνω ’драблю’ (Фрэнкель, 413; Бязлай, 2, 204; Мацэнаўэр, LF, 10, 344). Брукнер (334) і Скок (2, 472) узводзяць лексему да і.-е. асновы *mer‑ ’расціраць’, пашыранай фармантам ‑u̯a. Махэк₂ (381), беручы пад увагу першаснае значэнне ’мятая (салома)’, прасл. mьrva, mьrviti збліжае з с.-в.-ням. werren ’мяць, кудлаціць, замотваць’, якое кантамінавала з іншым чэш. mruiti se, в.-луж. mjerwić so ’кішэць’ (параўн. і славац. mruiť ’мяць, крышыць, перабіраць, варушыцца, шавяліцца’). Мартынаў (вусн. паведамл.) дапускае, што гэта кельтызм, параўн. кельц. merb‑ (< merv‑) у с.-ірл. ro‑merblig ’кішэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)