растаўчы́ гл. таўчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растаўчы́

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. растаўку́ растаўчо́м
2-я ас. растаўчэ́ш растаўчаце́
3-я ас. растаўчэ́ растаўку́ць
Прошлы час
м. расто́ўк растаўклі́
ж. растаўкла́
н. растаўкло́
Загадны лад
2-я ас. растаўчы́ растаўчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час расто́ўкшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

растаўчы́ сов.

1. растоло́чь; (картошку) размя́ть;

р. пе́рац — растоло́чь пе́рец;

2. разг. разби́ть, расколоти́ть;

р. ва́зу — разби́ть (расколоти́ть) ва́зу;

3. прост. расква́сить;

р. нос — расква́сить нос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце, ‑таўкуць; пр. растоўк, ‑таўкла, ‑ло; зак., што.

1. Таўкучы, размяць. Растаўчы бульбу. Растаўчы цукар.

2. Разм. Разбіць. [Маргарыта Казіміраўна:] — Недзе яшчэ асталося штук колькі [чарачак], не растаўклі... Скрыган. // Разбіць да крыві; расквасіць. [Тамаш:] — А дзе табе жалезам галаву растаўклі? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўчы́, таўку́, таўчэ́ш, таўчэ́; таўчо́м, таўчаце́, таўку́ць; тоўк, таўкла́, -ло́; таўчы́; то́ўчаны; незак.

1. што. Рабіць больш дробным, драбніць.

Т. соль.

2. што. Размінаць таўкачом, робячы мяккім.

Т. бульбу.

3. што. Ачышчаць таўкачом у ступе зерне ад шалупіння.

Т. проса ў ступе.

4. што. Біць, разбіваць шмат чаго-н. (разм.).

Т. талеркі.

5. каго. Наносіць пабоі, збіваць (разм.).

6. што. Мяць, нішчыць, вытоптваць што-н.

Т. пасевы.

Таўчы ваду ў ступе (разм., неадабр.) — дарма траціць час, займацца непатрэбнай, безвыніковай справай.

|| зак. стаўчы́, стаўку́, стаўчэ́ш, стаўчэ́; стаўчо́м, стаўчаце́, стаўку́ць; стоўк, стаўкла́, -ло́; стаўчы́; сто́ўчаны і растаўчы́, -таўку́, -таўчэ́ш, -таўчэ́; -таўчо́м, -таўчаце́, -таўку́ць; -то́ўк, -таўкла́, -ло́; -таўчы́; -то́ўчаны (да 1—5 знач.).

|| наз. таўчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растоло́чь сов. растаўчы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расто́ўкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да растаўчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Разбу́таны, розбу́таны ’растрапаны’ (ТС), параўн. балг. розбу́тан ’расхістаны’, славен. razbutatiрастаўчы, разбіць’, што да прасл. *butati ’піхаць, біць’ (ЭССЯ, 3, 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расто́ўчаны

1. растолчённый; размя́тый;

2. разг. разби́тый, расколо́ченный;

3. прост. расква́шенный;

1-3 см. растаўчы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расто́ўкаць несов.

1. толо́чь; (картошку) размина́ть;

2. разг. разбива́ть, раскола́чивать;

3. прост. расква́шивать;

1-3 см. растаўчы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)