фа́ктар, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Істотныя абставіны, прычына, рухаючая сіла якога-н. працэсу, што вызначае яго характар або асобныя рысы.

Ф. часу.

Трэба ўлічваць прыродныя фактары.

2. -а. Пасрэднік, камісіянер (уст.).

3. -а. Кіраўнік тэхнічнай часткі друкарні, распарадчык яе работамі (уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геро́льд, ‑а, М ‑дзе, м.

Гіст. Вяшчальнік пры двары феадальнага правіцеля, а потым і пры двары манарха ў краінах Заходняй Еўропы. // Распарадчык на рыцарскіх турнірах, на грамадскіх святах.

[Ням. Herold.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Метрдатэльраспарадчык у рэстаране або гасцініцы’, ’старшы лёкай’. З рус. метрдотель ’тс’, якое з франц. maître dʼhôtel ’тс’, ’дварэцкі’ (Фасмер, 2, 611).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ты́сяцкі, ‑ая, ‑ае.

1. У Старажытнай Русі — начальнік ваеннага апалчэння.

2. Выбарная службовая асоба ад сялян, вясковы старшыня (да рэформы 1861 г.).

3. Галоўны распарадчык у старадаўнім рускім вясельным абрадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ска́рбнік ‘захавальнік або распарадчык скарбу, казны’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ‘прызначаная асоба для збору і захавання фінансавых сродкаў’ (Ласт.), ‘кладаўшчык’ (Барад.). З польск. skarbnik < skarb ‘скарб’; гл. Кюнэ, Poln., 96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

знява́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зневажаць — зняважыць.

2. Тое, што можа абразіць, зняважыць; абразлівы ўчынак, паводзіны, слова. Распарадчык змераў позіркам Краўчанкаву постаць, і Краўчанка ўбачыў у гэтым позірку знявагу і дакор. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адміністра́тар, ‑а, м.

Службовая асоба, якая кіруе арганізацыяй, установай і пад. Сярод жа людзей найболей яскрава выдзялялася постаць Кандрата Казея, таго самага Казея.., якога не так даўно Чыкілевіч называў Пракопу як кандыдата ў добрыя адміністратары ў калгас. Колас. // Распарадчык. Але адміністратар надышоў і пераправіў Пустышова на галёрку. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пракура́тар (гіст.) ’асоба, якая кіравала чыёй-небудзь маёмасцю, маёнткам, гаспадаркай’ (ТСБМ), ст.-бел. прокураторъ ’адвакат, абаронца, апякун’ (1509 г.), са ст.-польск. procurator ’апякун, упаўнаважаны, дарадца’ (Булыка, Лекс. запазыч., 44). Сучаснае польск. prokurator ’адвакат; распарадчык маёмасцю ў манастыры’, што непасрэдна ўзыходзіць да лац. prōcūrātor ’кіраўнік маёмасцю; апякун; дарадца’ (Банькоўскі, 2, 782).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бая́рын, ‑а; мн. баяры, ‑яраў; м.

1. Гіст. У дапятроўскай Расіі — вышэйшы дараваны сан, а таксама асоба, якой надаваўся гэты сан. Ён, Валуеў, паходзіў ад беларускага баярына Вала, што перабег на службу да маскоўскіх князёў яшчэ перад Кулікоўскай бітвай. Караткевіч.

2. Гіст. Радавіты дваранін, буйны памешчык.

3. Уст. Шафёр, распарадчык на вяселлі ў жаніха, дружна маладога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэй1 у спалуч. весці рэй ’верхаводзіць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). З польск. rej ’шэраг, рад’. Параўн. яшчэ чэш. rej ’танец, карагод’, в.-луж. rej ’тс’, rejewodźerраспарадчык танцаў’. Запазыч, з с.-в.-ням. rei(e)/reige ’веснавы або летні карагод’ (сучаснае ням. Reigen ’карагод’), якое з ст.-франц. raie ’танец’ (Борысь, 513).

Рэй2 ’ёўня’ (Анім. дад.). Гл. рэя3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)