яснаба́чанне, ‑я, н.

Паводле містычных уяўленняў — цудадзейная, незвычайная здольнасць прадбачыць, распазнаваць будучае і з’явы, якія недаступны ўспрыманню звычайнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змрок, -у, м.

1. Адсутнасць святла, цемра.

З. атуліў прасторы.

2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім яшчэ можна распазнаваць прадметы.

Вячэрні з.

3. Прыцемак паміж захадам сонца і наступленнем ночы, а таксама перадсвітальны прыцемак.

Перадранішні з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отлича́ть несов.

1. (различать) адро́зніваць, распазнава́ць;

2. (выделять) вылуча́ць, адзнача́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фізіяно́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Уменне распазнаваць характар і ўнутраны стан чалавека па рухах і міміцы твару. // Вучэнне аб сувязі ўнутраных уласцівасцей чалавека з яго знешнім абліччам.

[Ад грэч. phisis — прырода і gnōmōn — які ведае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́цаць, ма́цыць, ма́цатэ ’датыкаючыся, распазнаваць што-небудзь’, ’шукаць, абшукваць вобмацкам’, ’правяраць курыцу, ці яна з яйкам’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., КЭС). Укр. мацати ’тс’, рус. мацать на тэрыторыі, якая прылягае да бел. і ўкр.; польск. macać, мар.-славац., ляш. macati hmatami, чэш. makati, ганацк. mněkat, славац. macať, н.-луж. makaś, в.-луж. masać, н.-луж. smasaś ’тс’. З польск. macać (Кюнэ, 74). Да зах.-слав. ⁺makati < і.-е. *mōk‑ (Шустэр–Шэўц, 12, 879–880). Неверагодна Махэк₂, 349, які macati выводзіць з mat‑s‑ati < (h)matati ’мацаць, шукаць’. Сюды ж мацацца ’марудзіць’ (карэліц., Нар. сл.) у выніку семантычнага пераносу ’(паволі) шукаць датыкаючыся’ > ’марудзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́цаць, мацаю, мацаеш, мацае; незак., каго-што.

1. Датыкаючыся, распазнаваць што‑н., упэўнівацца ў чым‑н. Падарункі пайшлі па руках жанчын і дзяўчат, яны мацалі, разглядалі, прыцэньваліся да іх. Сабаленка. [Сярожа] аглядаў і мацаў кожную рэч, нібы правяраючы якасць усяго, што было ў пакоі. Шамякін.

2. Шукаць вобмацкам. У цёплыя дні Міколжа лазіў з бацькам у рэчку і мацаў ракаў. Лынькоў.

3. перан. Абшукваць. Роўнядзь ракі лізнуў кінжал пражэктара і некалькі хвілін асцярожна мацаў партызанскі бераг. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узнава́ть несов.

1. (опознавать, признавать, распознавать) пазнава́ць; распазнава́ць;

2. (изведывать, испытывать) спазнава́ць, зазнава́ць, зве́дваць; (познавать) пазнава́ць;

3. (получать представление) спазнава́ць, уве́дваць;

4. (разузнавать, получать сведения, слышать) даве́двацца, дазнава́цца, прачува́ць, дачува́цца; см. узна́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змрок, ‑у, м.

1. Адсутнасць святла; цемра. Зусім цёмна. Змрок атуліў .. прасторы. Каваль. Непраглядны змрок і сыры туман спляліся густа-густа і як бы глынулі гэтую закінутую між балот і лесу невялічкую вёску. Колас.

2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім можна яшчэ распазнаваць прадметы. У хаце гусцеў змрок, але .. [Пятро] бачыў .. любыя вочы [Сашы], цяпер яны глядзелі ласкава і закахана. Шамякін. // Прыцемак у слаба асветленым месцы, памяшканні.

3. Прыцемак паміж заходам сонца і наступленнем ночы, а таксама перадсвітальны прыцемак. У густым вячэрнім змроку патанула вёска. Анісаў. Станцыя хавалася ў п[е]радранішнім змроку. Лынькоў.

4. перан. Пра атмасферу насілля, беспрасветнасці, безнадзейнасці. У тваім жыцці [рабочага] ранейшым Змрок стаяў кругом. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; чы́таны; незак.

1. што і без дап. Адрозніваць і спалучаць літары ў словы, успрымаць што-н. напісанае, надрукаванае літарамі; вымаўляць для тых, хто слухае, што-н. напісанае, надрукаванае.

Ч. па складах.

Бегла ч.

Ч. унукам казку.

2. каго-што і без дап. Знаёміцца са зместам чаго-н. напісанага або надрукаванага (з якім-н. творам, аўтарам і пад.); атрымліваць звесткі з кніг, часопісаў і інш.

Ч. аповесці Васіля Быкава.

Ч. энцыклапедыю.

Хлопчык многа чытае.

3. што. Разумець, разбірацца ў якіх-н. знаках, абазначэннях.

Ч. ноты.

Ч. чарцяжы.

4. што і без дап. Па знешніх прыкметах распазнаваць, угадваць што-н. (перажыванні, думкі і пад.).

Ч. чужыя думкі.

Ён чытаў у яе вачах страх.

5. што. Пераказваць які-н. тэкст на памяць.

Ч. на памяць байкі.

6. што. Выкладаць вусна перад аўдыторыяй.

Ч. лекцыі.

Чытаць мараль (натацыі, павучанні) — гаварыць з кім-н. строгім тонам, робячы вымову, дакараючы за што-н.

|| зак. прачыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -чы́таны.

|| наз. чыта́нне, -я, н., чы́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (да 1—3 знач.) і прачыта́нне, -я, н. (да 1, 2, 5 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даведвацца, уведваць, праведваць, разведваць, выведваць, дазнавацца, вызнаваць, распазнаваць, разгадваць, высвятляць, выясняць, даследаваць, вызначаць; дачувацца, прачуваць,' даходзіць (разм.); шукаць, дашуквацца, дакопвацца, знаходзіць, нюхаць, вынюхваць, разнюхваць, віжаваць, вывіжоўваць, разблытваць, раскусваць (перан.) □ даходзіць праўды, даходзіць яснасці, абмацваць грунт

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)