Ізво́зчык ’возчык, рамізнік’ (Бяльк.), рус. извозчик, дыял. изво́щик, укр. зво́щик, ст.-рус. извощикъ, извозщик ’перавозчык, рамізнік’. Утворана ад извозъ ’перавозка’ з суф. Nomina agentis ‑чик. Гл. Шанскі, 2, I, 25–26. Параўн. ізвознік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
изво́зчик рамі́знік, -ка м.; (возчик) ваза́к, -ка́ м., во́зчык, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Балаго́л 1 балагу́ла, балаґу́ла ’ламавы рамізнік, возчык, рамізнік; яўрэй-рамізнік на фуры; паштальён’ (БРС, Гарэц., Нік. Очерки, Выг. дыс., Сцяшк. МГ). Рус. балагу́ла ’рамізнік на крытай яўрэйскай павозцы’, укр. балагу́ла ’тс’. Параўн. і польск. bałaguła. Запазычанне з ідыш balagole ’фурман’ (а гэта з ст.-яўр. baʼal ʼaɣālā ’пан павозкі’). Локач, 13; Фасмер, 1, 112; Вінер, ЖСт., 1895, 1, 59; Вярхрацкі, ЗНТШ, 12, 42; Альтбаўэр, JP, 17, 47–49. Параўн. яшчэ Кіт, SSlav., 6, 267. Неверагодна Якабсон, Word, 7, 189, які лічыў, што балагу́р звязана з балагу́ла (так меркаваў ужо Брукнер, 12, пад bałakač).
Балаго́л 2, балагу́ла дыліжанс, фура, будка’ (Касп., Гарэц.). Рус. балаго́л, укр. балагу́ла, балаґула. Таго ж паходжання, што і балаго́л 1 (< ідыш balagole ’фурман’, потым метафарычна ’павозка’). Фасмер, 1, 112.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вазні́ца, ‑ы, м.
Той, хто перавозіць на конях пасажыраў; рамізнік, фурман. Вазніца паглядзеў на седака і шыбчэй пагнаў каняку. Гартны. Левандоўскі наняў вазніцу, яшчэ дапамог мне залезці ў фаэтон, і мы адправіліся. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ізво́знік ’рамізнік’ (Нас.), ’возчык бярвенняў і г. д.’ (Касп.), рус. дыял. изво́зник, ст.-рус. извозникъ, ізвоздникъ, извожникъ ’перавозчык’. Усх.-слав. утварэнне ад извозъ ’перавозка’ з суф. Nomina agentis ‑ник. Гл. паралельнае ізвозчык, вознік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ванька ’мода, звычка’ (КСТ). Відаць, частка нейкага фразеалагічнага выразу. Улічваючы, што слова ванька мела калісьці агульнае значэнне ’(ліхі) рамізнік’ (Даль, 1, 164), можна меркаваць пераход ’ваньку ламаць’ > ’моднічаць’, адкуль ’ванька’ > ’мода, звычка’. Параўн. шырокае ўжыванне ванька ў розных экспрэсіўных значэннях у рускай мове (гл. СРНГ, 4, 38–39).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
утаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што і чаго.
Набыць якую‑н. суму грошай ад продажу чаго‑н.; выручыць. З дому грошай Ганьцы не даюць. Няма з чаго ўзяць, няма ўтаргаваць з чаго. Васілевіч. Рамізнік, стрэўшы Палуту з травою, нічога не кажучы, адкупіў у яе абодва мяшкі і яшчэ нават падзякаваў.. — Дзякуй богу, утаргавала і хопіць для мяне на нейкі час. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахмурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак. і незак.
1. зак. Стаць хмурным, хмурнейшым. Адразу ж стала зразумела мне, З якой прычыны Ты раптоўна гэтак Задумаўся і нават пахмурнеў, Спакойна запаўняючы анкету. Аўрамчык. Стромкі лес белагаловы Пахмурнеў увесь, суровы Прыглушыў яго мароз. А. Александровіч.
2. незак. Станавіцца пахмурным, хмурнець. Рамізнік усё больш пахмурнеў, маўчаў, і, быццам падладкоўваючыся пад яго настрой, вуліца рабілася ўсё больш глухой, цёмнай і бязлюднай. Лупсякоў. А ў горы [Аляксей] пахмурнеў, рабіўся скрытным, маўклівым. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
возчык, вазак, падводчык, ездавы, фурман, рамізнік, кучар, вазніца; вознік, фурманшчык (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Ві́ннік 1 ’чалавек, які ўзяў на сябе якія-небудзь абавязацельствы’ (Гарэц.). Вытворнае з суф. ‑нік (< ьnъ + ikъ) ад назоўніка віна́ 1 ’доўг, абавязак’; параўн. рус. пск. вина ’тс’. Такім жа чынам утварылася блізкае да вышэйадзначанага ўкр. ви́нник ’даўжнік’, ст.-рус. винникъ ’віноўнік, вінаваты’ (XII ст.), польск. winnik ’вінаваты’, чэш. vinník, славац. vinník ’тс’.
Віннік 2 ’вінакур, майстар па вырабу гарэлкі’ (Нас., КТС, КЭС, лаг.). Укр. винник, рус. винник ’тс’, паўн.-дзвін. ’рамізнік, які возіць віно (гарэлку)’, урал. ’чалавек, які патаемна гандлюе віном (гарэлкай)’, ст.-рус. винникъ ’віначэрп’ (з XI ст.); ’вінакур’ (з XVI ст.), польск. winnik ’вінакур’. Утворана пры дапамозе суф. ‑нік ад віно́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)