утаргаваць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што і чаго.

Набыць якую‑н. суму грошай ад продажу чаго‑н.; выручыць. З дому грошай Ганьцы не даюць. Няма з чаго ўзяць, няма ўтаргаваць з чаго. Васілевіч. Рамізнік, стрэўшы Палуту з травою, нічога не кажучы, адкупіў у яе абодва мяшкі і яшчэ нават падзякаваў.. — Дзякуй богу, утаргавала і хопіць для мяне на нейкі час. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)