лі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., лье́цца і ліе́цца; ліўся, ліла́ся, -ло́ся; ліся; незак.

1. Цячы струменем.

Вада льецца з крана.

2. перан. Распаўсюджвацца ў паветры (пра святло, пах і пад.).

3. перан. Лёгка і свабодна цячы (пра мову, гутарку і пад.); плаўна разносіцца, раздавацца (пра гукі і пад.).

Льецца гаворка.

Лілася песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ляту́чка ’крылападобны выраст на насенні некаторых раслін, які дазваляе яму лёгка разносіцца ветрам’, ’лёгкі від транспарту’, ’кароткая вытворчая нарада’ (ТСБМ). З суч. рус. лету́чка ’тс’. Да ляце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разноси́тьсяI несов.

1. (о слухе, вести и т. п.) разно́сіцца; ісці́;

2. (звучать, раздаваться — о звуке, голосе) гуча́ць, чу́цца;

3. (разбегаться, разгоняться) разбяга́цца, разганя́цца; см. разнести́сь;

4. страд. разно́сіцца; разганя́цца, разве́йвацца; разбіва́цца; см. разноси́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плы́нуць ’працякаць, цячы’, ’плысці’, ’праносіцца (аб слове)’ (Нас.; смарг., Сл. ПЗБ), Да прасл. *plynǫti < *pluti > плыць, плысці (гл.). Магчымы пазнейшы ўплыў польск. płynąć ’праплываць, цячы’, ’бегчы’, ’лунаць’, ’імчацца на хвалях’, ’разносіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перака́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які перакочваецца, перамяшчаецца цераз што‑н. Перакатныя пяскі. Перакатны снег. □ Перакатным валам б’е стыхія. Круціць валуны і пер’е траў. Пысін.

2. Які распаўсюджваецца, разносіцца перакатамі; раскацісты. Перакатны гул. Перакатны гром.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Лэнуць, лэнуты ’зрабіць спробу вылецець’ (палес., З нар. сл.), лэ́нэ ’ляціць’ (Булг.). З укр. ли́нути ’ляцець’, ’несціся’ разносіцца, ліцца (аб гуках)’, ’гарнуцца’, ’звяртацца ў думках’, роднаснага да лунаць1 (гл.) і ры́нуць (ЕСУМ, 3, 236).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насі́цца, нашу́ся, но́сішся, но́сіцца; незак.

1. Шпарка перамяшчацца (бегаць, лятаць) у розных напрамках.

Ластаўкі насіліся над сажалкай.

Н. па хаце.

2. Быць, знаходзіцца ў нашэнні.

Паліто доўга носіцца.

3. Празмерна захапляцца кім-, чым-н.; удзяляць шмат увагі чаму-н. (разм.).

Н. з ідэяй.

4. перан. Разносіцца, распаўсюджвацца (пра чуткі, гукі, пахі).

Над поплавам насіўся пах свежага сена.

Насіцца ў паветры — пра блізкі надыход чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адува́нчык, ‑а, м.

Расліна сямейства складанакветкавых са сцяблом з малочным сокам, жоўтымі кветкамі і пушыстым семем, якое разносіцца ветрам. Каля дарогі раслі адуванчыкі. □ Чатыры леты Прабеглі над бяляваю галоўкай, Якая, быццам спелы адуванчык, Качаецца пад ветрам вольных песень. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́нік, ‑а, м.

Плоскі драўляны брусок з ручкай для выбівання бялізны пры мыцці ці для абівання, абмалоту лёну і пад. Б’е пранікам Раіна палатно. Танк. Сотнямі гукаў разносіцца над ракою плясканне пранікаў. Колас. [Жанчына:] — Хоць возік жыта прывезці — абаб’ю як-небудзь, хоць пранікам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляце́ць, леце́ці, лыті́тэ ’перамяшчацца ў паветры’, ’разносіцца, распаўсюджвацца’, ’падаць уніз’, ’хутка бегчы, ехаць, праходзіць (пра час)’, ’ламацца, расходавацца’ (Грыг., Бяльк., Шат., Сцяц., ТСБМ, Сл. ПЗБ). Да лётаць (гл.). Значэнне ’павольна падаць (пра снег)’ (брасл., Сл. ПЗБ) у выразе снег ляціць — з польск. śnieg leci.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)