соразме́рить сов. суразме́раць; разлічы́ць у адпаве́днасці (з чым);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разрахава́ць, ‑рахую, ‑рахуеш, ‑рахуе; зак.

Разм. Тое, што і разлічыць (у 1, 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́куркалявацца ’звесці канцы з канцамі’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з польск. wykarkulowaćразлічыць, скамбінаваць’ або самастойнае ўтварэнне ад калькуляцыя, калькуляваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́меркаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак., што.

1. Знайсці, адшукаць шляхам дакладнага разліку, выгадаць.

В. грошы на рамонт кватэры.

В. свабодную гадзіну.

2. Выбраць зручны момант.

3. Правільна разлічыць, загадзя вызначыць.

Усё вымеркавалі, дзе што будзем садзіць і сеяць.

|| незак. вымярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́мергаваць ’вымераць, выдзеліць’ (Шат.), вы́мяргаваць ’вымяркаваць’ (Жд., 1), вы́міргаваць ’сэканоміць’ (КЭС, лаг.). Відавочна, кантамінацыя дзеясловаў вы́маргаваць ’вымераць моргамі’ (гл. морг) і вымеркавацьразлічыць’ (гл. меркаваць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разлі́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разлічыць.

2. у знач. прым. Наўмысны, загадзя абдуманы, не выпадковы. Назаўтра Мсціслаў паспрабаваў расказаць Міхаліне Раўбіч аб сапраўдным жыцці Алеся, аб разлічанай знявазе, якую чыніў яму невядомы вораг. Караткевіч. [Хлопец] так быў заняты працай, што здавалася, нічога не заўважаў вакол — рухі разлічаныя, дакладныя, увішныя. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлі́к, -у, м.

1. гл. разлічыць, разлічыцца.

2. Плата за работу, паслугі і пад.

3. Намер, меркаванне.

Хітры р.

4. Карыслівыя намеры, меркаванні.

Матэрыяльныя разлікі.

5. Расплата, пакаранне.

Р. будзе суровы.

6. Беражлівасць у расходаванні сродкаў.

Жыць з разлікам.

7. Група байцоў, якая абслугоўвае гармату, мінамёт, кулямёт і пад.

Мінамётны р.

Брацца (прымацца) у разлік — улічвацца, брацца пад увагу.

Браць (узяць) у разлік — улічваць (улічыць), прымаць (прыняць) пад увагу.

Звесці разлікі з кім

1) узаемна разлічыцца грашамі;

2) адпомсціць каму-н. за абразу, знявагу.

|| прым. разліко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Р. месяц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Убачыць наперад, угадаць тое, што павінна адбыцца. Менавіта такую гаворку Антон і прадбачыў: Шыбасаў не будзе віляць, шукаць нейкія адгаворкі, не будзе апраўдвацца. Савіцкі. Я пытаю, ці дома Шайпак. — Як?.. Няма яго дома? Не прадбачыў я гэта ніяк. Куляшоў. // Вывучаючы, аналізуючы факты, даныя і пад., зрабіць правільны вывад аб далейшым развіцці чаго‑н. — Але і самы геніяльны камандуючы не можа ўсё прадбачыць, усё разлічыць, кожны ход ажно да перамогі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да разлічыць.

2. Меркаваць, мець намер. На рыбалку мы разлічвалі трапіць гадзіны за дзве да надыходу змроку. Сіняўскі. Падышоў не бацька, як .. [Лёдзя] разлічвала, а маці. Карпаў. // Спадзявацца на ажыццяўленне чаго‑н. [Іван Харытонавіч:] — У такім разе і мы будзем разлічваць на вашу дапамогу. Новікаў. Спаткаць тут знаёмых [Іван] не разлічваў, а таму заказаў нават гарэлкі, што пры іншых абставінах, бадай, не дазволіў бы сабе. Аношкін. // Ускладаць надзеі на каго‑н. [Якаўлеў:] — Адным словам, на .. [Валю] можаш разлічваць: не падвядзе, чалавек свой! Анісаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлі́чваць несов.

1. в разн. знач. рассчи́тывать; (производить вычисление — ещё) вычисля́ть; см. разлічы́ць;

2. (на каго, што) (возлагать надежды) рассчи́тывать, полага́ться (на кого, что);

р. на дапамо́гу — рассчи́тывать на по́мощь;

~вай на мяне́ — рассчи́тывай (полага́йся) на меня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)