Вы́куркалявацца ’звесці канцы з канцамі’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з польск. wykarkulować ’разлічыць, скамбінаваць’ або самастойнае ўтварэнне ад калькуляцыя, калькуляваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)