следапы́т, -а, М -пы́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Той, хто добра распазнае сляды, высочвае каго-н. па слядах.
Паляўнічы-с.
Разведчык-с.
2. Той, хто шукае сляды былых гістарычных падзей.
Юныя следапыты накіраваліся ў паход па месцах баявой славы.
|| прым. следапы́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лазу́тчык, ‑а, м.
Разм. Разведчык у тыле ці ў размяшчэнні праціўніка; шпіён. Заслаць лазутчыка. Выкрыць варожага лазутчыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераадзе́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пераадзець.
2. у знач. прым. Адзеты ў іншае адзенне з мэтай маскіроўкі. Пераадзеты разведчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́дчик разве́дчык, -ка м., выве́днік, -ка м.;
па́ртия разве́дчиков в гора́х па́ртыя разве́дчыкаў у гара́х;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выве́дчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто выведвае што‑н., тайна наглядае, сочыць за кім‑, чым‑н.; разведчык. Ляжыць пад рослым жытам Выведчык у яры. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лазу́тчык ’разведчык у тыле ворага, шпіён’ (ТСБМ), ст.-рус. лазут(ь)никъ, лазутьчикъ, рус. лазутчик ’тс’, лазу́та ’проська, жабрак’, якія Фасмер (2, 450) узводзіць да старога дзеепрыметніка lazǫtъ. Аднак славен. lazútati ’поўзаць, лазіць’, lazútelj ’бадзяга’ уносяць дадатковыя цяжкасці пры тлумачэнні асновы лазут‑. Бел. лексема запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 74). Параўн. таксама ст.-бел. лазукъ, лазука ’разведчык’ (XVI ст.), лазуцтво, лазучство ’бадзянне’, якія можна вывесці з лазити > лазіць (гл.). Ад лазук(а) паходзіць лазучыць ’віжаваць, шпіёніць, выведваць’ (Нас.), у процілеглым выпадку (< lazǫt‑) было б лазуціць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пластава́ць ’паўзці па-пластунску’ (ТСБМ; ворап., маст., Сл. ПЗБ; Нар. Гом., Стан.). Першапачаткова азначала ’ляжаць пластом (пра чарнаморскіх казакоў)’, параўн. укр. пла́стати ’паўзці’, ’ісці грузнуўшы, вязнуць’, ’падкрадвацца’, бел., рус. пласту́н ’разведчык, які рухаецца пластом’: пластуны ляжаць пластом у чаратах і плаўнях, падпільноўваючы ворага і патаемна падпаўзаючы да яго (Даль, 3, 121).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гра́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. граз, гразла; незак.
Апускацца ў што‑н. гразкае, топкае. Ногі правальваліся скрозь мох, гразлі ў ліпкай, цягучай твані балота. Лынькоў. Разведчык пад’ехаў і далажыў, што далей ехаць нельга — дарога пайшла праз дрыгву, коні гразнуць з першых крокаў. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падле́так, ‑тка, м.
Хлопчык або дзяўчынка ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце (ад 12 да 16 гадоў). Каля вогнішча сабралася дзятвы і падлеткаў мала што не з ўсяе вёскі. Васілевіч. Сёння вярнуўся з лесу малодшы Міхасёў брат Мікола, падлетак гадоў дванаццаці. Машара. Партызанскі разведчык, хоць ён і падлетак, павінен быць гатовы да ўсяго. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пласту́н, ‑а, м.
1. Казак асобых пяхотных часцей Чарнаморскага і Кубанскага казачых войск, якія камплектаваліся ў 19 і пачатку 20 ст. з ліку добраахвотнікаў-разведчыкаў, што спецыялізаваліся на старажавой службе ў чаратах і плаўнях Кубані.
2. Разведчык, які рухаецца, перамяшчаецца паўзком. Калі цяпер выйдзе хоць невялічкая затрымка, то разрэдзіцца змрок і немцы могуць заўважыць пластуноў на прагаліне. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)