Адпіргну́ць ’адштурхнуць’ (Шат.). Відаць, кантамінацыя перці (гл.) і піхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набабэ́ніць ’накласці’ экспр. (Жд. 2). Да бабэніцьпіхаць, набіваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стуры́ць ‘раскатурхаць, сагнаць’ (ТС). Параўн. польск. дыял. szturzyć ‘штурхаць, піхаць’. Да турыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туўка́ць ‘таўхаць, піхаць’, туўкануць ‘піхнуць’ (Бяльк.), ту́вкаты ‘штурхаць’, ту́вкатысь ‘штурхацца’ (брэсц., ЛА, 2). Фанетычныя варыянты дзеясловаў шматразовага дзеяння, утвораныя ад агульнаславянскай асновы *tъlk‑, гл. таўкаць. Заднеязычны ‑х‑ у паралельных формах туўхану́ць ‘штурхнуць’ (Бяльк.), туўха́ць ‘штурхаць’ (бяроз., Сл. ПЗБ), магчыма, пад уплывам лексем піха́ць, штурха́ць ‘тс’. Гл. таўхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытро́нціць ’прыгразіць’ (воран., Сл. ПЗБ). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск. trącíć ’штурхаць, піхаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сува́ць ’соваць, піхаць’ (Нас., Бяльк.). Ад соваць (гл.) пад уплывам формаў зак. тр., гл. сунуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піхаўё ’дзяржанне (у вілах)’ (ветк., Мат. Гом.), ’чаранок у лапаце’ (хойн., Шатал.). Да пехаўё, піха́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піхе́нь ’чалавек, якога трэба падштурхоўваць да справы, працы’ (Нас.). Да піхаць ’штурхаць’ (гл.). Параўн. таксама пех (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пхацьпіхаць, штурхаць’ (ТСБМ, Нас., ТС, Бес., Шат., Гарэц.), ’напіхваць’ (Нас.; воран., Сл. ПЗБ), пха́цца (пхацьца) ’штурхацца, ціснуцца’ (Нас.; лоеў., Мат. Гом.; іўеў., Сл. ПЗБ), ’павольна ехаць’ (клец., Жыв. сл.), сюды ж пхнуць, пхну́цца ’штурхануць; павольна ехаць’ (ТС, Сл. ПЗБ, Гарэц., Мат. Гом.), а таксама пхену́ць ’штурхануць, піхануць’ (ТС), пхану́ць ’тс’ (брагін., Мат. Гом.). Гл. піхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўра́ць ’складваць гарох, віку для прасушкі’ (Касп.). Утворана шляхам дэкампазіцыі з уваўра́ць, дзеяслова закончанага трывання да увіра́ць ’вешаць на астраўкі гарох для прасушкі’ (беш., Крывіцкі, вусн. паведамл.), параўн. віц. падвіраць (незакончанае трыванне) ’тс’, дзе выступае той жа корань ‑вір‑ (‑ўр‑) і рус. пск. виратьпіхаць’, балг. вра, въви́рам піхаць, засоўваць’, ст.-слав. въврѣти ’ўсунуць’; адсюль зыходная семантыка дзеяслова напіхваць, натыкаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)