тамга́, ‑і, ДМ ‑мзе, ж.

Гіст.

1. Кляймо, метка на чым‑н. як знак уласнасці (першапачаткова ў родавым грамадстве манголаў). // Пячаць, пячатка.

2. Гандлёвая пошліна ў Старажытнай Русі ў 13–15 стст., якую бралі, ставячы спецыяльнае кляймо на тавар.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

факсі́міле,

1. нескл., н. Дакладнае ўзнаўленне рукапісу, дакумента, подпісу і пад. пры дапамозе фотамеханічнай рэпрадукцыі.

2. нескл., н. Клішэ, пячатка з чыім‑н. подпісам.

3. у знач. нескл. прым. і прысл. Дакладна ўзноўлены, у дакладнай рэпрадукцыі. Подпіс факсіміле. Выдаць рукапіс факсіміле.

[Ад лац. fac simile — рабі падобнае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

печа́тка ж.

1. (печать) пяча́тка, -кі ж.;

2. (кусок мыла с клеймом) брусо́к, -ска́ м.;

печа́тка мы́ла брусо́к мы́ла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́сма, ‑ы, ж.

Род расліннай фарбы для валасоў. Басма — сцёртае ў парашок лісце індыга.

[Цюрк.]

басма́, ы́; мн. ба́смы, ‑аў; ж.

Гіст.

1. Тонкія лісты золата, серабра або медзі з выціснутымі малюнкамі, якія ўжываліся для ўпрыгожанняў.

2. У час татарскага нашэсця — пячатка з адбіткам партрэта хана.

[Цюрк. басма — адбітак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таўро́ ’кляймо, распазнавальны знак’ (ТСБМ, Ласт.), ’кляймо, штэмпель’ (Некр. і Байк.). Укр., рус. тавро́ ’тс’. Тлумачаць з тур. tuɣra ’манаграма султана’ (Фасмер, 4, 8; Анікін, 521), параўн. ст.-цюрк. tuɣraɣ ’манаграма, пячатка хана, распараджэнне хана’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

печа́тьI ж.

1. (штамп, печатка) пяча́тка, -кі ж.; пяча́ць, -ці ж.;

госуда́рственная печа́ть дзяржа́ўная пяча́ць;

печа́ть учрежде́ния пяча́тка ўстано́вы;

с приложе́нием печа́ти канц. з прыклада́ннем пяча́ткі;

сургу́чная печа́ть сургу́чная пяча́тка;

удостове́рить по́дпись печа́тью засве́дчыць по́дпіс пяча́ткай;

2. перен., мн. нет пяча́тка, -кі ж.; пяча́ць, -ці ж.; (отпечаток) адбі́так, -тка м.;

носи́ть печа́ть чего́-л. перен. насі́ць адбі́так чаго́е́будзь;

быть отме́ченным печа́тью чего́-л. перен. быць адзна́чаным пяча́ццю (мець на сабе́ адбі́так) чаго́е́будзь;

накла́дывать печа́ть перен. наклада́ць пяча́ць, адбі́так;

соломо́нова печа́ть бот. купе́на;

печа́ть вре́мени адбі́так ча́су;

печа́ть молча́ния пяча́ць маўча́ння;

за семью́ печа́тями за сямю́ пяча́ткамі (пяча́цямі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збаёдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Згубіць, невядома дзе падзець. — Але воз трэба забраць зараз, каб стары за зіму не збаёдаў дзе яго. Сабаленка. — А так, пячатка ў мяне з сабою, аформім [цялят], а то яшчэ збаёдаеце, — гаварыў Тамаш. Гурскі. // Загубіць, знішчыць. Збаёдаць чалавека. // Марна патраціць, перавесці. Збаёдаць грошы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяча́ць ’уласны знак фізічнай або юрыдычнай асобы; адбітак’ (ТСБМ, Гарэц.), пяча́тка ’тс’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’кляймо’ (Нас.); укр., рус. печать, польск. pieczęć, чэш. pečeť, славац. pečať, в.-луж. pječat, серб.-харв. пѐчат, славен. pečát, балг. печа́т, макед. печат, ст.-слав. печать. Прасл. *pečatь, традыцыйна звязваецца з *pek‑ti ’пячы’ і першасным значэннем ’таўро (на скуры жывёлы)’, якое рабілася выпальваннем, літаральна “выпечаны знак”. Паходжанне ад грузінскага bečʼediпячатка’, што ўзыходзіць да славяна-каўказскіх паралеляў Мара (Абаеў, Зб. Младэнаву, 327), патрабуе дадатковага абгрунтавання. Гл. Фасмер, 3, 255; Махэк₂, 441; БЕР, 5, 212; Сной₂, 501; Глухак, 473; Банькоўскі, 2, 547; ЕСУМ, 4, 363–364; ESJSt, 11, 633–634.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляймо́пячатка, знак, які ставіцца на вырабах’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк.). Трэба пагадзіцца з ЕСУМ, 2, 457, дзе прымаецца думка аб паходжанні ўкр. клеймо, клейно, рус. клеймо, клейно ’тс’, польск. kleimo, kleino, чэш. klejmo ’знак, прыкмета’, з с.-н.-ням. kleinôt ’каштоўнасць, радавы герб’ (Торнквіст, 179; Гардзінер, ZfSlPh, 28, 150; Слаўскі, 2, 201). Апошні сцвярджае запазычанне польск. kleimo, kleino са ст.-бел. клеймо, клейно (з 1513 г.) (Гл. Булыка, Запазыч., 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мішэнь ’цэль пры вучэбнай або трэніровачнай стральбе’, ’асоба, прадмет нападак’ (ТСБМ), рус. мишень ’тс’. Ст.-рус. мишеньпячатка, знак, кляймо, круглая пласціна’ (XIV ст.), а з XVII ст. ’цэль, у якую страляюць’, было запазычана са ст.-уйгурск. мовы, у якой — з перс. нишан (nišan) ’знак’ (Аракін, Тюркизмы, 130). Крукоўскі (Уплыў, 73) мяркуе, што мішэнь як ваенны тэрмін пранікла з рус. мишень, якое Фасмер (2, 630) выводзіць з тур. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)