Пія́тніца ’жніво’ (паст., ЛА, 2). Відаць, генетычна звязана з пі явы ’працавіты’: жніво — вельмі пільны ў сэнсе працы перыяд, пара; ‑н⇉пазнейшае, пад уплывам слова пятніца, параўн. пілыніца ’прыпар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пецярэ́ня ’мянушка каровы, якая нарадзілася ў пятніцу’ (лаг., Сл. ПЗБ; Варл.). Семантычна звязана з пяць, пяты дзеньпятніца’, паводле мадэлі аўтарэня (гл.); суфіксацыя, магчыма, пад балтыйскім уплывам (Лекс. балтызмы, 20).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́пыт, ‑у, М ‑пыце, м.

Патрабаванне на тавар, рабочую сілу; патрэба, неабходнасць у кім‑, чым‑н. А заўтра якраз пятніца, вечарам заходзіць яўрэйскае свята — шабас. У такі час на рыбу надзвычайны попыт. Колас. На кваліфікаваных рабочых тут быў вялікі попыт. Шахавец.

•••

Плацежаздольны попыт — попыт, які вызначаецца колькасцю сродкаў у пакупніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сёмуха ‘свята на пяцідзесяці дзень (праз сем тыдняў) пасля Вялікадня’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі; Сл. ПЗБ), ‘пятніца сёмага тыдня пасля Вялікадня, Духаўская пятніца’ (Нас.), сёміца ‘тс’ (паст., Сл. ПЗБ), сёмка ‘сёмуха’, ‘субота перад Троіцай’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да сёмы (гл.); параўн. рус. семи́к, седми́чник ‘чацвер на сёмым тыдні пасля Вялікадня’ (Праабражэнскі, 2, 224–225; Фасмер, 3, 599). Сюды ж сёмушка ‘галінкі дрэў, маладыя дрэўцы, якімі ўпрыгожваюць на Тройцу хату, падворак’, сёмушнія дзяды́ ‘памінальны дзень праз тыдзень пасля Тройцы’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́ценка — памянш.-ласк. форма ад пя́тніца (гл.): пяценка святая (Нас.), ’багіня жыцця і смерці’, параўн.: “Пяценка–Пятніца была багіняй добрага… Устаноўшчыкі хрысціянства шмат уступілі на карысць Пяценцы. Яны падмянілі яе святой велікамучаніцай Параскай. Нібы Параска — гэта тая самая Пяценка” (Дзядзька Квас, Роздум на калёсах. Беласток, 1995, 167–168). Няясна, магчыма узыходзіць да ст.-слав. пѧтака ’імя каляндарнай святой’, што лічыцца калькай с.-грэч. παρασκενή, параўн. балг. Света Петка ’тс’, рус. Святая Параскева Пятница і пад. Магчыма, атаясамліванне паганскай багіні Мокашы з названай святой (ABSl, 22, 19; Успенскі, Филолог. разыскания в области слав. древностей. М., 1982, 136; Страхаў, Этимология–1997–1999, 160–162).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Печані́на (штаніна) ’апёк’ (Сл. Брэс.). Аддзеяпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ін‑а. Да пячы (гл.). Па- замест пе⇉характэрнае зацвярдзенне губных у пераходнай (ад зах.-палес. да паўд.-зах. гаворак), параўн. паць ’пяць’, нотніцапятніца’, мата мята’, маса ’мяса’ (ганц., ДАБМ, камент., 459 і 463).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ты́дзень, ‑дня, м.

Адзінка вылічэння часу ад панядзелка да наступнай нядзелі ўключна. Другі дзень тыдня. □ Бадай кожны тыдзень у панядзелак ездзіў [Міхалка] .. на кірмаш [у мястэчка]. Бядуля. // Адрэзак часу ў сем дзён, які адлічваецца з любога дня; сямідзённы тэрмін. Туравец падумаў, што яны з Машай не бачыліся ўжо цэлы тыдзень. Мележ. Дзед Аўсей .. калі гаварыў аб якіх падзеях, то .. дакладна вызначаў іх час: — Гэта было... тыдзень пасля таго, як мы выязджалі на баявую аперацыю. Лынькоў. // чаго або які. Сямідзённы прамежак часу, вызначаны для правядзення якой‑н. грамадскай работы, кампаніі. Тыдзень малдаўскай літаратуры праходзіць у знамянальныя дні. «Звязда».

•••

Рабочы тыдзень — пэўная колькасць дзён у тыдні, прызначаных для работы.

Без году тыдзень — зусім нядаўна.

Сем пятніц на тыдні ў каго гл. пятніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зака́ла ’помслівы чалавек’ (мядз., Нар. словатв.). Рус. дыял. зака́л ’чалавек, што крыўдзіць слабых’, пск.пятніца’, урал. ’зух’, польск. zakał ’чалавек, што кампраметуе блізкіх’, zakała ’ганебная, кампраметуючая рэч’, укр. уст. дыял. зака́ла ’сорам’ (Жэлях.), рус. кастр. зака́ла ’неакуратнасць, нядбайнасць’. Ст.-польск. zakał (XIV ст.) ’пляма, бруд, загана’. Параўн. чэш., славац. zákal ’пакаламучанне вады, піва, віна’. Параўн. рус. арханг., алан. зака́л ’смелы, бывалы чалавек’. Назва чалавека з адмоўнай характарыстыкай узыходзіць, відаць, як семантычны перанос да адмоўнай назвы рэчы. Можна меркаваць аб двух вытоках такога пераносу: хлеб з закальцам (закалам) ганьбіць гаспадыню, адкуль ідзе семантычны шлях: ’закалец у хлебе’ > ’нядбайнасць’ > ’ганебная рэч’, ’сорам’ > ’чалавек, што кампраметуе блізкіх’ > ’кепскі чалавек’, у тым ліку ’помслівы’, ’п’яніца’ і г. д. ’Пакаламучанае віно’ > ’кепскае віно’ > ’кепская рэч’ > ’кепскі чалавек’. Адносна другога шляху важна ўлічыць адцягненае, пераноснае ўжыванне слова ўжо ў XIV ст. у ст.-польск., якое можа ўзыходзіць да ст.-чэш. (суч. чэш. zákal тлумачыцца як аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад zakaliti да кал ’бруд’, параўн. каламуціць). Гл. закалец. Рус. зака́л ’смелы, бывалы чалавек’, ’зух’ можа быць непасрэдна ад закалять(ся) ’гартавацца, атрымліваць вопыт’ і хутчэй не звязана са словамі са знач. адмоўнай характарыстыкі чалавека.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)