пя́тніца
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пя́тніца |
пя́тніцы |
| Р. |
пя́тніцы |
пя́тніц |
| Д. |
пя́тніцы |
пя́тніцам |
| В. |
пя́тніцу |
пя́тніцы |
| Т. |
пя́тніцай пя́тніцаю |
пя́тніцамі |
| М. |
пя́тніцы |
пя́тніцах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пя́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
Пяты дзень тыдня.
Сем пятніц на тыдні ў каго-н. (пра таго, хто часта мяняе думкі, рашэнні; жарт.). Серада з-пад пятніцы відаць (з-пад верхняга адзення відаць ніжняе; разм., жарт.)
|| прым. пя́тнічны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пя́тніца ж. пя́тница;
◊ сем ~ніц на ты́дні — погов. семь пя́тниц на неде́ле
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пя́тніца, ‑ы, ж.
Пяты дзень тыдня.
•••
Сем пятніц на тыдні у каго — пра таго, хто часта мяняе свае рашэнні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пя́тніца 1 ’пяты дзень тыдня’ (ТСБМ, Ласт., ашм., Стан.; брасл., астрав., шчуч., Сл. ПЗБ), пʼя́тніца ’тс’ (Бес., ТС), памянш. пя́ценка ’тс’ (Ян.), укр. пʼя́тниця, рус. пя́тница, стараж.-рус. пятьница ’тс’. Вытворнае ад *pętь (гл. пяць); лічыцца частковай калькай з грэчаскай мовы, параўн. н.-грэч. πέμπτη ’чацвер’, паколькі, паводле візантыйскай хрысціянскай традыцыі, тыдзень лічыўся пачынаючы з нядзелі. Лічэнне ад панядзелка, пры якім пятніца была пятым днём, як мяркуецца (гл. Машынскі, Зб. Шымчаку, 283), увёў Мяфодзій. Параўн. пято́к (гл.).
Пятніца 2 ’кураслеп, Anemone rammculoides L.; чубатка, Corydalis Medis.’ (Бейл.). Няясна. Магчыма, народнаэтымалагічнае асэнсаванне (табуізацыя?) адной з народных назваў кураслепу — пянікніца (Кіс.), няяснага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перадвеліко́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да апошняга тыдня перад вялікаднем. Перадвелікодная пятніца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пя́тница пя́тніца, -цы ж.;
◊
семь пя́тниц на неде́ле погов. сем пя́тніц на ты́дні;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Пёнтак ’пятніца’ (паст., трак., смарг., Сл. ПЗБ). З польск. piątek ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пято́к 1 (piatók) ’пятніца’ (Варл.), сюды ж пятко́вы (пятко́вый) ’пятнічны’ (Нас.), ст.-бел. пятокъ ’пятніца’; укр. пято́к ’тс’, польск. piątek, чэш. pátek, славац. piatok, в.-луж. pjatk, н.-луж. pětk, славен. pẹ́tek, серб.-харв. пѐтак, балг. пе́тък, макед. петок, ст.-слав. пѧтъкъ. Звязана з пяты, пяць (гл.), гл. пятніца ’тс’. Паводле Німчука (Давньорус., 95), запазычана са стараславянскай і падтрымлівалася польскім уплывам.
Пято́к 2 ’пяць’ (ТСБМ, Бяльк.; Сержп.); укр. пʼя́ток ’пяцёрка (грошай)’, рус. пято́к ’пяць (штук)’. Вытворнае ад пяць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пітні́к, пятніца ’той, хто п’е’ (Юрч. СНЛ), рэгіянальнае ўтварэнне ад піць (гл.), марознік лсатнік ’жнец© летнік ’лётчык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)