Зґа́ґа, за́га, за́ґапякотка’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. перм., ярасл., сарат., астрах. изга́га, пск. згага ’тс’, наўг. згага ’рвота’ укр. зга́га ’смага’, ’жаданне’. Пякотка’, польск., н.-луж. zgaga, славац. zhaha, zaha, славен. (i)zgȃga, серб.-харв. zgȁga, балг. (и)зга̀га, макед. дыял. згагапякотка’. Ц.-слав. изгагапякотка’ (Міклашыч, Lex palaeosl.). Ст.-рус. изгага (1534 г). Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова jьz‑gēg‑ti з аблаутам: jьz‑gog‑a > jьzgaga > згага. Дзеяслоўны корань прадстаўлены ў шэрагу слоў жгаць, жэгаць, гл. жага. Фасмер, 2, 121, Скок. 653.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́гапякотка’ (гом., лун., Шатал.), жо́га (Мат. Гом., Бяльк.). Рус. арл., кур. жёгапякотка’, укр. жага́ ’смага’, чэш. žáha, в.-луж. žaha, славац. žáha (Калал, паводле Шафарыка, дае і žiaha), укр. зга́га ’смага, пякотка’, польск., н.-луж. zgaga, славац. zhaka, серб.-харв. zgȁgaпякотка’; параўн. балг., макед. жега, серб.-харв. же̏га, ц.-слав. жєгꙗ ’спёка’. Бяссуфікснае, відаць, яшчэ прасл. утварэнне ад кораня žeg‑ (< *geg‑); магчыма, варыянт жа́га адлюстроўвае форму з а < ě < *e, а варыянт жо́га — форму з о < e < . Семантычны ход той самы, што і ў пякоткапячы. Махэк₂ (727) бачыць у žáha ступень *gōg‑; у гэтым выпадку патрабуе тлумачэння пераход *g > ; ступень *gōg‑ прадстаўлена ў формах тыпу згага. Голуб-Копечны (441), абапіраючыся на ст.-чэш. zháha, лічаць форму žáha пазнейшай, утворанай у выніку кантамінацыі zháhažhu. Гл. Мяркулава, ОЛА, 1974, 255–257. Гл. зґа́ґа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́кавіца (пэ́ковыца) ’пякотка’ (усх.-палес., Нікан.) — утворана ад пек‑ці (прасл. *pekti), пячы́ (гл.) і суф. з адцягненным значэннем ‑авіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пекяры́ца, (пекеры́ца) ’пякотка’ (нараўл., Мат. Гом.). Да пе́кці, пячы́ (гл.), аснова якіх была падоўжана экспрэсным суф. ‑ер‑ (параўн. блюзн‑ер‑ыць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́ката, пеката́пякотка’ (барыс., чэрв., Сл. ПЗБ). Утвораныя пры дапамозе суф. ‑ат‑а са значэннем ’вынік дзеяння’ ад пе́кці/ пе́кчы < пячы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пекары́ца, пяке́рыца ’згага, пякотка’ (нараўл., Арх. ГУ; лельч., ЛА, 3), пакары́ца ’тс’ (ельск., ЛА, 3). Да пячы́ (гл.), суфікс ‑ар‑ з узмацняльным значэннем узнік, імаверна, пад уплывам лексем жарыць, скварыць, варыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяча́йкапякотка’ (ТСБМ; Гарэц.; дзятл., карэл., лях., свісл., смарг., астрав., Сл. ПЗБ; Янк. 3.; Жд.; Сцяц.; слонім., Нар. лекс.; навагр., Жыв. сл.), піча́йка, пычя́йка ’тс’ (віл., Жыв. сл.; Сл. Брэс.; Сл. ПЗБ). Гл. печая́ ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Печая, печэя́, пе́чая, пічыя́пякотка (у страўніку)’ (ТСБМ; Нас.; Янк. 3.; Маш.; мазыр., Шн.: Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; Мат. Гом.; хойн., Шатал.; брагін., Нар. словатв.; ст.-дар., Нар. сл.; Растарг.: Бяльк., мін., гом., ЛА, 3). Укр. печія́ ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана пры дапамозе суф. *‑ěja ад пячы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяга́рка (пега́рка), мн. л. пе́гаркі ’бульба з прыгаркамі’ (барыс., Шатал.), пыга́рка ’трохі падсмажаная ці падпечаная корка густой стравы або плеўка ў вадкай страве’ (драг., З нар. сл.), параўн. рус. калуж. пяга́рка з няясным значэннем. Відаць, ад пяга́ць ’пячы’: цэлы дзень пякотка пяга́е (жлоб., Мат. Гом.), дзе выступае варыянт кораня пяк‑ (гл. пекці, пячы) з азванчэннем у інтэрвакальным становішчы; менш верагодна сувязь з пе́га ’пляма, рабацінне’, гл. пе́гаркі, пе́гі, або як вынік “спешчанага” (дзіцячага) вымаўлення прыстаўкі пры‑, параўн. піга́рка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)