спу́тывать несов.

1. блы́таць, зблы́тваць;

2. (лошадей) пу́таць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пу́таніна ’блытаніна’ (Гарэц., Шат.). Да пу́тацьпутаць; блытаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыно́жыць ‘звязваць пярэднія ногі каня з адной задняй’ (ТСБМ, Шат., Янк. 2, Байк. і Некр., Юрч. СНЛ), ‘путаць каня так, каб тры нагі былі свабодныя, а да чацвёртай была прывязана вуздэчка’ (Нас.). Параўн. рус. трено́житьпутаць коней трыногай’, ст.-польск. trnożyć, trynożyćпутаць (каня)’ (XV ст.), суч. польск. trynożyć ‘злучаць путам ногі наўскос’. Утворана ад тры ‘тры’ і нага ‘нага’ (Фасмер, 4, 98; Брукнер, 579).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́тала ’пута’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Аддзеяслоўны назоўнік ад пу́таць (гл.) — ’тое, чым путаюць’; параўн. рус. путло (ад пу́то, Праабражэнскі, 2, 155; Фасмер, 3, 412).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́танка ’рыбалоўная сетка’ (гом., нараўл., Мат. Гом.), путанка ’хустка’ (ДАБМ, камент., 946), параўн. таксама рус. смал. пу́таніца ’доўгая сетка’ (Мат. Смал.), пу́тка, пу́танка ’тонкая сетка’. Да пу́таць ’блытаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́таніца ’курыца, якая нясе яйкі ў розных месцах’ (ст.-дар., Жыв. НС). Хутчэй за ўсё, ад пу́таць ’блытаць; уводзіць у зман’, магчыма, на базе пераасэнсаванага пу́тачка ’курачка’, пу́ця ’курыца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Путні́на ’гультайка’ (чач., Мат. Гом.), ’свавольнік’ (Юрч. Фраз. 1), пу́тніца ’тс’ (там жа), рус. путница ’распутная жанчына’. Ад путны ’спраўны, здольны’ (гл.) з супрацьлеглым значэннем, параўн. смал. путнина ’штосьці добрае, прыдатнае для працы’, магчыма, у выніку збліжэння з путацца ’бадзяцца’, гл. путаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязбе́дны (незбедный) ’паганы’ (Карскі, Труды, 312), ст.-бел. незбедный ’подлы, нізкі’ (XV ст.) з польск. niezbędnyпаганы, няўклюдны’ (Карскі, там жа), ст.-польск. niesbedny ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Апошняе з чэш. nezbedny ’гарэзны’ ад прасл. *bъděti, *buditi (Брукнер, 363), гл. будзіць, узбуджаць, або з *ne‑sъ‑będ‑ьnъ ’нявытрыманы, нястрыманы’, дзе ‑będ‑ суадносіцца з ням. binden ’вязаць, путаць’ (Махэк₂, 398).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пукчэ́ць ’утвараць пуканне ад бражэння; гаварыць невыразна, пра сябе’ (Нас.) ’брадзіць; бурчаць’ (в.-дзв., паст., трок., рас., Сл. ПЗБ), ’незадаволена бурчаць’ (полац., Нар. лекс.; Яўс.), сюды ж путаць ’дэманструючы незадавальненне, гаварыць сабе пад нос; бурчаць (у жываце)’ (Нас., Сл. ПЗБ), пукцець (пукцЬць) ’незадаволена гаварыць сам з сабою’ (Шымк. Собр.), пуктаць ’брадзіць; бурчаць’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), зліт, pukšėti ’стагнаць, бурчаць’ або pukščioti ’тс’, гукапераймальнага паходжання (гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 126); словы з ‑w‑ (-г/-), магчыма, утвораны на славянскай глебе як інтэнсівы да пу́каць (ад гукапераймальнага пу(к)!), параўн. укр. пу́кти ’лопнуць’, рус. пск., наўг. пуктаць ’гаварыць невыразна, мармытаць’, пуктосіць ’нашэптваць, нагаворваць, калдаваць’ і паралельныя пухтеть ’бурчаць, пучыць (у жываце)’, пыхать/пыхтеть ’цяжка дыхаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́рах ’куча зерня або гною’ (Выг. дыс.); ’куча прысыпанай зямлёй бульбы’ (Ліс.); ’шум, шорах’ (Нас.); ’страх, дрыжыкі’ (Касп.), во́рашна ’страшна’ (Касп.), во́рахам (расці) ’кучай’ (З нар. сл.); ’куча’ (Шатал.). Рус. во́рох ’куча, груда’, укр. во́рох ’тс’, рус. ц.-слав. врахъ ’ворах’, балг. врах ’ток; снапы, якія прызначаны для абмалоту’, польск. zawroch ’мяцеліца, віхар’. З другой ступенню вакалізму: рус.-ц.-слав. вьрху, врѣшти ’малаціць’, балг. връха ’малачу’, славен. vršíti ’вытаптаць снапы скацінай’. Роднаснымі з’яўляюцца лат. vârsms ’хлеб, які прызначаны для абмалоту’; ’ворах правяленага зерня’, лац. verrō, ‑ere ’валаку, мяту’ (з *versō), грэч. ἔρρω ’з цяжкасцю хаджу, цягнуся’, ст.-в.-ням. wërranпутаць’ (Вальдэ₂, 283; Траўтман, 362; Эндзелін, IF, 33, 126; Выгонная, Лекс. Палесся, 86). Магчыма, vьršiti звязана з і.-е. назвай вала (ст.-інд. vr̥ṣaḥ і інш.). Параўн. вол (Мартынаў, вусн. паведамл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)