Матылі́к, матылі́ца ’патыліца’ (Нас.). Паводле Мяркулавай (Этимология–74, 74), тут можна бачыць экспрэсіўны прэфікс ма‑ пры затылак, патыліца. Такі ж прэфікс і ў мотлах, моташна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вагле́дзець ’убачыць’ (Кліх.). З увагледзець, дзе прэфікс ува‑ варыянт у‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пасце́рць ’абцерці, сцерці’ (Бяльк.). Да церці (гл.). Прэфікс ‑па‑ абазначае працяглую дзею, якая ўжо завяршылася.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пату́хляць ’зрабіцца тухлым’ (Шат.). Да тухлы, тухнуць (гл.). Прэфікс па‑ (< прасл. po‑) указвае на пашырэнне дзеі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Надрэ́ґаць, надрапаць ’нашкодзіць’, ’нагаварыць абы-чаго’ (ТС). Відаць, да ракці ’сказаць’ з экспрэсіўным азванчэннем зычнага; прэфікс над- у значэнні на·.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патос ’пласт (сена)’ (ветк., Мат. Гом.). Роднаснае да стос (гл.), у якім с‑ разумелася як прэфікс і змянілася на па‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пасу́мна ’трохі небяспечна, сумніцельна’ (Нас.). Да сумны (гл.). Прэфікс па‑ абазначае невялікую меру якасці (аб гэтым гл. ESSJ SG, 1, 187).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Патруда́ць ’перахварэць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да трудзіць (гл.). Прэфікс па‑ па ўзору літ. pa‑sirgti ’пахварэць (пэўны, працяглы час)’ — sirgti ’хварэць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыста́ўка 1 ’частка слова, якая стаіць перад коранем, прэфікс’; ’тое, што прыстаўляецца, прырабляецца дадаткова да чаго-небудзь’ (Байк. і Некр., ТСБМ), ’прыбудова’ (Мат. Гом.), пры́стаўка ’ганак’ (Пятк.), пры́стаўка ’дадатак пакупніку’, пры́ставок ’дадатак (напр., ганчарны выраб у дадатак да пасудзіны, якая пры продажы, фактычна абмене, выконвала ролю збожжавай меры)’ (ТС). Рус. при́ста́вка ’прэфікс’, дыял. ’лапата, граблі і пад., прасунутыя праз жалезнае кальцо варот замест замка’, ’верхняя частка (да пояса) жаночай сукенкі, кашулі, пашытая з больш тонкай тканіны’ і пад., укр. приста́вка ’дадатковае прыстасаванне; прэфікс’. Дэрыват з суфіксам ‑к‑ ад прыста́віць, гл. ставіць.
Прыста́ўка 2 ’надакучлівы чалавек’ (Ян.), пры́стаўка ’хвост, неадступны спадарожнік’ (ТС). Да прыстава́ць, гл. прыставака.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пацуга́цца ’пагушкацца’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да цугайкі ’арэлі’ (там жа). Утварэнне, аналагічнае да драг. гбидашка, гойдалка ’тс’ — погойдатися. Прэфікс яа- < прасл. po‑ са значэннем меры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)