Ланту́ты, лататы ’ласункі, прысмакі’ (слаўг., Нар. словатв.). Да мантыльі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разносо́л кул., уст.

1. разнасо́л, -лу м.;

2. / разносо́лы (изысканные кушанья) прысма́кі, -каў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́комство ср. (преимущественно о сладостях) ласу́нак, -нку м.; (о разных вкусных блюдах) прысма́кі, -каў ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сла́дости мн. прысма́кі, -каў, ласу́нкі, -каў, ед. ласу́нак, -нку м., саладо́сці, -цяў, ед. саладо́сць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лі́сашчы, лі́со́шчы ’ліслівасць, угодлівасць, падлізванне’ (ТС). Утворана ад ліс (гл.) і суфікса ‑ошч‑, характэрнага для ўкр. мовы (параўн. ла́сощіпрысмакі, ласункі’, ду́рощі ’дурыкі, глупства’, зах.-палес. мудрощі́ ’выдумкі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лацу́бікіпрысмакі’ (пух., Сл. паўн.-зах.). Утворана па форме, як і ласунікі (гл. ласы), ад мяркуемага + ласуба (< ла- сы). Аб суфіксах ‑оба/‑уба/‑эба гл. Сцяцко, Афікс. наз., 119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адмысло́вы, ‑ая, ‑ае.

Своеасаблівы, адметны, непаўторны. Адмысловы танцор. □ Палескае неба мае свае адмысловыя найтанчэйшыя адценні. Чорны. Хто б падумаў, здагадаўся, Што ў такіх аковах Быў Тарас багаты скарбам, Скарбам адмысловым. Купала. // Спецыяльны, асобага прызначэння. Адмысловыя прысмакі. □ [Хлопцам] ужо шыюць маткі трусы, рыхтуюць рукзакі, падбіраюць адмысловую посуду. Якімовіч. // Цудоўны, выдатны. Рыбак быў дзядзька наш Антоні, Як і работнік, адмысловы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Люгамі́нкіпрысмакі’ (шчуч., Сцяц. Сл.). Запазычана з польск. legumina (мн. лік), leguminka (з XVI ст.), ’стручковыя расліны (гарох)’, ’крупы’, ’мука’, ’стравы з іх’, якія з лац. legūmina (мн. лік), ’стручковая агародніна’ (Слаўскі, 4, 118–119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаха́рдзік ’ласункі’ (Касп.), светлаг. ла́харды ’тс’ (Мат. Гом.), лахардзікіпрысмакі’ (Мат. Маг.), бялын. ла́хырдзік ’пачастунак’, ла́хырдзіцца ’ласавацца’, ла́хырдна ’прыемна, смачна’, ла́хырднік ’ласун’, ла́хырдніца ’ласуха’, ла́хырдны ’смачны’ (Яўс.). Германізм, пашыраны, відаць, праз ідыш. Параўн. ням. lecker ’апетытны, смачны’, Leckerhaftigkeit ’цяга да пачастункаў’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сампо́рык ’рэдкі малапажыўны суп’ (Скарбы). Дэрыват ад польск. saporyпрысмакі, соўсы’ з другаснай назалізацыяй і нарашчэннем дэмінутыўнага суфікса. Да гэтай жа крыніцы ўзыходзіць і сапо́рак ’нагар у люльцы’ (трак., Сл. ПЗБ). Польскае слова з лац. sapa ’від сока’, sapor ’смак’ (Брукнер, 481). Да семантыкі сапорак параўн. сос (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)