сда́бривать несов.

1. запраўля́ць, прыпраўля́ць, закра́шваць; (сметаной, молоком) забе́льваць; (салом) засква́рваць; (свиным внутренним жиром) зато́ўкаць; (мукой) падкало́чваць;

2. (удобрять) с.-х. угно́йваць;

3. перен. прыпраўля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уснаща́ть несов.

1. (оснащать) аснашча́ць; (оборудовать) абсталёўваць;

уснаща́ть ло́дку аснашча́ць (абсталёўваць) ло́дку;

2. перен. прыпраўля́ць; аздабля́ць;

уснаща́ть свою́ речь вы́чурными оборо́тами аздабля́ць (прыпраўля́ць) сваю́ мо́ву вы́чварнымі зваро́тамі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпраўля́нне ср.

1. кул. сда́бривание;

2. приде́лывание, прила́живание;

1, 2 см. прыпраўля́ць1, 4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пракіда́ць ’кідаць праз што-небудзь; не пападаць, прамахвацца; прапускаць’ (ТСБМ), пракіда́цца, пракідваць, пракідаваць ’запраўляць ежу чым-небудзь’ (брасл., Сл. ПЗБ), пракінуць ’заправіць, засмачыць’ (мядз., Сл. ПЗБ), пракіняны (аб ежы) ’запраўлены’ (паст., в.-дзв., Сл. ПЗБ), пракі́нуты ’тс’ (івян., даўг., Сл. ПЗБ), пракіда́цца ’трапляцца’, ’прачынацца’ (ТС), про́кідзь ’заправа’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. прокида́тися ’трапляцца; прачынацца’. Да кідаць (гл.). У значэнні ’запраўляць ежу’ калька літ. pramèsti ’пракідваць; запраўляць, прыпраўляць (ежу)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

са́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што.

1. Намазваць або насычаць салам ці іншым тлустым рэчывам.

2. Разм. Пэцкаць чым‑н. тлустым.

салі́ць, салю́, со́ліш, со́ліць; незак.

1. што. Сыпаць соль у страву для смаку, прыпраўляць соллю па густу. Саліць крупнік. □ Няважна, што.. [хлопцы] будуць саліць — дзікую качку ці хатнюю бульбу, — важней за ўсё тое, што пасаліць будзе што. Брыль. // Пасылаць што‑н. соллю для прасольвання. Саліць сала. Саліць рыбу.

2. што. Нарыхтоўваць у запас у салёным растворы. Саліць грыбы. □ Маці яшчэ зранку выпарыла старую бочку і збіралася саліць агуркі. Гамолка.

3. перан. Разм. Рабіць непрыемнасці, дапякаць каму‑н. [Якім:] Эх, Паўлінка! Ты ўсё сваё; мне і так горка на душы, як бы хто там палын засеяў, а ты яшчэ прытычкамі сваімі соліш. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суп1 ’вадкая страва-адвар (з мяса, рыбы і пад.) з дабаўленнем гародніны, круп і пад.’ (ТСБМ, Сцяшк.; шальч., Сл. ПЗБ), ’булён’ (мёрск., Сл. ПЗБ), ’крупнік, крупеня’ (Бяльк.), су́пік памянш. (свісл., Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. суп ’тс’, дзе з франц. soupe ’суп’ (адкуль таксама англ. soup, гал. sоер, ням. Suppe ’тс’), што з гала.-раманск. suppa, якое, як мяркуюць, узыходзіць да германскіх моў, параўн. гоц. supônпрыпраўляць спецыямі’; гл. Фасмер, 3, 804.

*Суп2 ’каршун’, толькі ст.-бел. супъ, семпъ, сепъ ’сцярвятнік’ (Ст.-бел. лексікон), фіксуецца з 1518 г.; запазычанне са ст.-польск. sęp ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 143); але параўн. ц.-слав. сѫпъ ’тс’, адкуль магло быць запазычана ст.-бел. супъ. Укр., рус. суп, польск. sęp, в.-луж., н.-луж. sup, чэш., славац. sup, серб.-харв. су̑п ’тс’, балг. суп ’птушка Vulvur fulvus’. Прасл. *sǫpъ ’каршун’. Слова няяснага паходжання. Паводле Голуба–Копечнага (361), гэта варыянт з насавым галосным да *sop‑ (гл. сапці). Гл. Фасмер, 3, 804; Шустар-Шэўц, 1378–1379; Борысь, 542. Магчыма сувязь з насуплены, супіць (гл.) — з-за «насупленага» выгляду птушкі (Антропаў, Назв. птиц, 368).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)