каці́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Цаніцца, ацэньвацца (пра тавары, каштоўныя паперы, валюту; спец.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць у абароце на біржы (спец.).

3. Атрымліваць, мець тую або іншую ацэнку ў вачах грамадства: цаніцца, прызнавацца значным.

Чалавек з ведамі каціруецца ўсюды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вини́ться уст., прост. віні́цца, прызнава́цца (у чым); прызнава́ць (сваю́) віну́; (каяться) ка́яцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

испове́доваться

1. сов. паспавяда́цца, вы́спаведацца; (покаяться, признаться) пака́яцца, прызна́цца, паспавяда́цца (каму, у чым);

2. несов. спавяда́цца; (каяться, признаваться) ка́яцца, прызнава́цца, спавяда́цца (каму, у чым);

3. несов., страд. спавяда́цца; вызнава́цца; ве́рыцца; трыма́цца; прызнава́цца; прытры́млівацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спавяда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Быць на споведзі, прызнаваць грахі. Не забыліся яшчэ малінаўцы, як спавядаўся Андрэй у папа Сулкоўскага. Чарнышэвіч.

2. перан. Шчыра прызнавацца ў чым‑н.; расказваць пра сябе, пра свае сакрэты. Не хацелася Зосі ва ўсім спавядацца свёкру. Крапіва. Адказваў я скупа, бо не вельмі хацелася спавядацца перад гэтым ніцым чалавекам. Сабаленка. На крутых паваротах жыцця людзі ахвотна раскрываюць сваю душу, нібы спавядаюцца перад табой. Асіпенка.

3. Зал. да спавядаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запира́ться

1. (на ключ) замыка́цца; (на крючок) зашчапля́цца, зашчэ́плівацца; (затворяться) зачыня́цца;

2. (отрицать провинность) упіра́цца, запіра́цца, не прызнава́цца;

3. страд. замыка́цца; зашчэ́плівацца; зачыня́цца; см. запира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няло́ўка,

1. Прысл. да нялоўкі.

2. безас. у знач. вык., каму. Пра пачуццё ніякаватасці, сораму, якое перажывае хто‑н. [Лабановіч:] — Я ніяк не думаў спаткаць вас там, і мне стала нялоўка. Колас. Шмат разоў я калісь на начлезе, Прызнавацца сягоння нялоўка, Нібы бачыў: лясун з дрэва лезе. Чарот. // з інф. Пра ўсведамленне нялоўкасці зрабіць што‑н. [Лазавы:] — А чаго чырванееце..? Нялоўка казаць нядобрае пра свайго калегу ды яшчэ начальства? Васілевіч. Рыгору трэба было збочыць, але Рымар вёў яго з сабою, і яму нялоўка было сказаць, што ім далей не па дарозе. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спавяда́ць ‘выслухоўваць пакаянне ў грахах’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), ‘каяцца; лаяць, бэсціць’ (Юрч.), спавяда́цца ‘каяцца ў грахах’ (ТСБМ, Нас., Растарг., Ласт., Байк. і Некр.), спо́ведзь ‘пакаянне’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ). Укр. сповіда́ти, спо́відь, рус. испове́дывать(ся), стараж.-рус. исповѣдовати, польск. spowiadać(się), spowiedź, в.-луж. spowědać so ‘спавядацца’, spowědź, н.-луж. spowědaś se, spowěź, чэш. zpovídat (se), zpověď, славац. spovedat (sa), серб.-харв. исповедати (се), ȉspovȇd, славен. spovedovati (se), spóved, балг. изповя́дам, и́зповед, макед. исповедува, исповед. Тэрмін хрысціянскай тэрміналогіі да прасл. *povědati ‘паведаць, патлумачыць’ < *vědati ‘ведаць’; усходнеславянскія, лужыцкія і паўднёваславянскія з *jьz‑povědati; споведзь < *jьzpovědь; гл. Шустар-Шэўц, 1344–1345. У канфесійным значэнні калька лац. con‑fiteriпрызнавацца’ (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 334).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

объясня́ться

1. (разговаривать) гавары́ць;

2. (находить объяснение в чём-л.) вытлума́чвацца;

3. (выясняться) вытлума́чвацца; см. объясни́ться;

4. страд. тлума́чыцца, растлума́чвацца; вытлума́чвацца; см. объясня́ть;

объясня́ться в любви́ прызнава́цца ў каха́нні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прызна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прызнаваць — прызнаць (у 3, 4 і 5 знач.) і прызнавацца — прызнацца (у 1 знач.).

2. Расказ, словы, у якіх хто‑н. прызнаецца ў чым‑н. Маёр Ладуцька слухаў прызнанні Філістовіча і не перапыняў яго нават тады, калі той паўтараў ужо вядомае. Паслядовіч. [Следчыя] чакалі ад Саўкі пачуць пра самае важнае для іх і такім прызнаннем не задаволіліся. Колас. Хлапец з дзяўчынаю сваёй Тут месца выбралі спатканняў І чула яблынька вясной Іх пацалункі і прызнанні. Танк.

3. Станоўчая ацэнка, адабрэнне. Атрымаць прызнанне ў чытача. □ [Гаворка:] Дзякую за такое высокае прызнанне майго таленту. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад стаміць.

2. у знач. прым. Абяссілены, змораны цяжкай работай ці якім‑н. іншым заняткам. Стомлены хлопец цяжка ўзняўся з сядзення, з сэрцам узяўся за .. лапату і .. стаў падкідваць вугаль. Лынькоў. Тады з неба — глыбокага звона — Горда падае стомлены жаўранак. А за ім доўга яшчэ Асыпаецца, як лісце з дрэў, Яго песня... Сіпакоў. / у знач. наз. сто́млены, ‑ага, м. Стомленаму прыемна легчы адпачыць на свежым духмяным сене. Машара. // Які выяўляе стомленасць. Як бы знарок марудзячы прызнавацца, чаго прыйшоў, Пазняк аглядаў стомленым позіркам сцены, увешаныя фотакарткамі. Дуброўскі. У акне адбіваўся крышку стомлены, немалады ўжо твар жанчыны, адбіваўся чырвоны шалік, шэрае паліто. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)