хо́бат, -а, М -аце, мн. -ы, -аў, м.

1. У некаторых млекакормячых: рухомы насавы прыдатак, падоўжаны нос.

Х. слана.

Х. тапіра.

2. Выцягнуты прыдатак у пярэдняй частцы цела некаторых беспазваночных і насякомых, які служыць для хапання здабычы і абароны (спец.).

3. Частка механізмаў, машын, якая па форме нагадвае выцягнуты нос жывёлы (спец.).

4. Задняя падоўжаная частка лафета артылерыйскай гарматы або задняя частка станка кулямёта (спец.).

|| памянш. хабато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

|| прым. хо́батны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эпіфі́з, ‑а, м.

Спец.

1. Верхні мазгавы прыдатак; шышкападобная залоза ў пазваночных жывёл і чалавека.

2. Сустаўны канец доўгіх трубчастых касцей.

[Ад грэч. épífisis — шышка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адасо́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адасобіць.

2. у знач. прым. Выдзелены ў гаворцы інтанацыяй і паўзамі, на пісьме — знакамі прыпынку. Адасоблены прыдатак. Адасобленае словазлучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазгавы́ мозгово́й;

○ м. прыда́так — мозгово́й прида́ток;

~ва́я абало́нка — мозгова́я оболо́чка;

м. цэнтр — мозгово́й центр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіпцю́р і капцю́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Востры загнуты рагавы прыдатак на пальцах птушак, многіх паўзуноў і млекакормячых.

2. Пазногаць (разм.).

◊

Паказаць кіпцюры — пра пагрозу.

Трапіць у кіпцюры каму — аказацца, быць пад уладай каго-н.

|| памянш. кі́пцік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. кі́пцікавы, -ая, -ае.

|| прым. кіпцю́рны, -ая, -ае і капцю́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сіку́н 1 ‘мачавы пузыр’ (пін., Дразд., Сл. ПЗБ), ‘хто мочыцца пад сябе’ (ашм., Стан., Пятк. 2). Укр. палес. сіку́н ‘тс’. Да сікаць (гл.).

Сіку́н 2 ‘братаўка дубраўная, Melampyrum nemorosum L.’ (Маш.). Мабыць, да сікаць (гл.), таму што насенне расліны мае мешкавідны прыдатак, які падобны на мачавы пузыр. Параўн. папярэдняе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кіпцю́р і капцю́р, ‑а, м.

1. Востры загнуты рагавы прыдатак на пальцах птушак, многіх паўзуноў і млекакормячых. Варона перакулілася дагары, выставіла ногі з сагнутыхі кіпцюрамі і падрыхтавалася да абароны. Якімовіч. А бедны воўк, вадой падцяты, Скрабе па лёдзе капцюрамі. Колас.

2. Разм. Ногаць. Апамяталася Рыва, кінулася да бацькі, кіпцюрамі ўчапілася ў твар аднаму з катаў. Лынькоў.

•••

Паказаць кіпцюры гл. паказаць.

Трапіць у кіпцюры каму гл. трапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прида́ча ж.

1. (действие) дадава́нне, -ння ср., дада́ча, -чы ж.; прыдава́нне, -ння ср., прыда́ча, -чы ж.;

2. (то, что придано) дада́так, -тку м., прыда́так, -тку м., дада́ча, -чы ж.; (прибавка) прыда́ча, -чы ж.;

в прида́чу у дада́так (у прыда́чу).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приложе́ние ср.

1. (действие) прыклада́нне, -ння ср., прыкла́дванне, -ння ср.; дастасава́нне, -ння ср., дастасо́ўванне, -ння ср., дапасо́ўванне, -ння ср., прымяне́нне, -ння ср.; см. приложи́ть​ 1, 4;

2. (то, что является добавлением к чему-л.) дада́так, -тку м.;

3. грам. прыда́так, -тка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хвост, хваста́, М хвасце́, мн. хвасты́, хвасто́ў, м.

1. У жывёл: звычайна рухомы прыдатак на задняй частцы цела або значна звужаная задняя частка цела.

Конскі х.

Х. яшчаркі.

Птушыны х.

2. Задняя, канцавая частка лятальнага апарата (самалёта, ракеты і пад.).

Х. самалёта.

3. Задняя частка падола адзежы, якая цягнецца па зямлі (разм.).

Х. сукенкі.

4. Канцавая частка чаго-н., што рухаецца.

Х. калоны.

Х. цягніка.

5. Крайняя, ніжняя частка чаго-н.

Х. рэдзькі.

6. Доўгая звілістая паласа (дыму, пылу і пад.).

З трубы падымаўся х. дыму.

7. Рад людзей, якія стаяць у чарзе за чым-н. (разм.).

Х. у касу за білетамі.

8. перан. Частка работы, не выкананая ў тэрмін; няздадзены экзамен або залік у час сесіі (разм.).

Х. па матэматыцы.

9. Рэшткі ад апрацоўкі пароды з карысным выкапнем (спец.).

|| памянш. хво́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 3—6 знач.).

|| прым. хваставы́, -а́я, -о́е (да 1, 2, 4, 5 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)