Прыцо́паць экспр. ’прыйсці’ (ТС). Параўн. рус. урал. прицо́паться ’прычапіцца, прывязацца’; ’падысці, далучыцца’; ’накінуцца на ежу’. Прэфіксальны дзеяслоў гукапераймальнага характару (гл. цо́паць, цоп).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прысука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і ‑сучуся, ‑сучашся, ‑сучацца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прымацавацца, далучыцца шляхам сукання. Нітка добра прысукалася.

2. перан. Разм. Прывязацца, прычапіцца, прыдрацца. — Прысукаўся аканом з двара, што я капу панскага ячменю ўкраў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыскапа́цца ’прычапіцца; прывязацца’ (Пал., Растарг., Касп.), прыскі́пацца ’прычапіцца’ (нясвіж., Жд. 3). Рус. зах.-бранск. прископа́ться ’тс’, укр. прискіпа́тися ’тс’. Да скапа́ць ’калоць’ (гл.), да семантыкі параўн. прысі́кацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́вязка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Вяровачка, шнурок, раменьчык і пад. для прывязвання чаго‑н. Прывязка цэпа. □ Парвалася сырамятная прывязка, трэба было ісці ў хату па нож, каб прарэзаць пяцельку. Крапіва.

прывя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прывязваць — прывязаць (у 1, 4 знач.) і прывязвацца — прывязацца (у 1, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысціба́й ’прыхвасцень’ (Бяльк.). Пранікненне з рускай тэрыторыі, параўн. рус. кур. пристеба́й ’тс’; семантыка яшчэ выводзіцца са значэння дзеяслова пристебаться, які, паміж іншым, азначае ’прычапіцца, прывязацца’. Бел. прысцёбваць ’сцёбаць, хвастаць злёгку час ад часу’ такой семантыкі не мае. Зрэшты, магчыма, утворана ад іншага значэння гэтага дзеяслова — ’часта выпіваць’ (Нас.), відаць, за чужы кошт. Далей гл. сцяба́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навя́ліцца ’навязвацца, нападаць; пападацца’ (Нас.), ’унадзіцца, дзейнічаць настойліва і неадступна’ (Бяльк.), ’настойліва і упарта ажыццяўляць сваё жаданне, сваю думку’ (Гарэц.), ’прывязацца да чаго-небудзь раптоўна’ (Мядзв.), ’накінуцца на каго-н. з лаянкай, папрокамі’ (ушац., Нар. сл.), навяльвацца ’настойваць, настойліва дамагацца’ (Гарэц.), ’прыставаць, чапляцца, навязвацца’ (Юрч.). Да вяліцца ’прагна хацець чаго-н.’, далейшая этымалогія якога няпэўная (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыста́ць сярод іншых значэнняў ’спыніцца, падыйсці’ (ТСБМ), ’прывязацца, прычапіцца’ (ТСБМ, Гарэц., Касп.), ’далучыцца, прымкнуць’ (ТСБМ, Стан.), ’стаміцца’ (Шат., Касп., Стан.), прыста́ты ’пайсці ў прымы’ (палес., Бел.-укр. ізал.), параўн. у розных значэннях укр. пристати, рус. приста́ть, польск. przystać, чэш. přistáti, славац. pristáť, серб.-харв. prìstati, славен. pristáti, балг. приста́на. Прасл. *pristati, ад pri‑ (гл. пры‑) і *stati (гл. стаць). Гл. яшчэ Дораўскіх, Этимология–1963, 34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкара́скаццапрывязацца, прычапіцца, прыстаць’ (Байк. і Некр., Растарг., Янк. 1, Ян.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад кара́скацца ’карабкацца’ (гл.) з развіццём (зменай) семантыкі; параўн. аналагічнае зах.-бранск. прикара́скаться ’прычапіцца да некага дакучліва’. Бяспрэфіксны дзеяслоў надзейнай этымалогіі не мае. Спроба яшчэ Брукнера (219) звязаць з кара́сь, паўтораная таксама ЭСБМ (4, 264), выглядае зараз этымалагічным кур’ёзам. Падаецца, што лагічней бачыць тут рэгрэсіўную дысіміляцыю выбухной групы ‑[пк]‑ у кара́бкацца > ‑[ск]‑ у кара́скацца, абумоўленай, магчыма, экспрэсіўным ужываннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прывя́звацца несов.

1. в разн. знач. привя́зываться;

2. перен. пристава́ть, цепля́ться, привя́зываться; придира́ться;

3. перен. привя́зываться, привыка́ть;

4. перен. привя́зываться (к кому), увя́зываться (за кем);

1-4 см. прывяза́цца;

5. страд. привя́зываться; прича́ливаться; см. прывя́зваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Прыве́раваць, экспр. прыве́роваць ’прычапіцца, прывязацца, прыліпнуць’ (ТС). Няясна. Параўн., аднак, увера́цца ’чапляцца, дакучаць прычэпкамі’, уве́рыцца ’апрацівець, надакучыць’, фразеалагізм уве́рыцца ў косці ’тс’ (ТС), ст.-бел. прівара ’загана, недахоп’, што дае падставы атаясамліваць слова з польск. przywrzeć ’прыліпнуць, прыклеіцца’, przywierać ’прыліпаць’, przywara ’рэшткі прыгарэлага варыва; дрэнная схільнасць, недахоп’, што да ‑wrzeć, ‑warzyć (Банькоўскі, 2, 954, 955), гл. урэ́ць, варыць, параўн. варыць ваду ’здзекавацца, сварыцца’ (ТС), польск. wrzeć, warzyć (na kogo) ’злавацца’. Падрабязней гл. Варбат, ИАН ОЛЯ, 54, 4, 62; Чарныш, Слов. лексика, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)