простонаро́дье ср., собир., уст. про́стыя лю́дзі, про́сты наро́д, простанаро́ддзе, -ддзя ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пратэі́ны, ‑аў; адз. пратэін, ‑у, м.

Спец. Простыя бялкі, аснова, на якой пабудаваны асобныя клеткі жывёльнага арганізма і раслін.

[Ад грэч. prōtos — першы, галоўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цаката́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цакатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Глуха праз драўляныя простыя дзверы, што вядуць у прыемную, данеслася цакатанне пішучай машынкі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфі́р, -у, м.

1. мн. -ы, -аў. Арганічнае злучэнне, якое ўтрымлівае кісларод (спец.).

Простыя эфіры.

2. Асобае суцэльнае асяроддзе, што, паводле старых тэорый фізікі, запаўняе сусветную прастору (уст.).

3. Прастора як распаўсюджвальнік радыёхваль.

У эфіры гучыць музыка.

4. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — самы верхні, чысты і празрысты слой паветра, месцазнаходжанне багоў.

|| прым. эфі́рны, -ая, -ае.

Э. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ту́лікі: ту́лікі церці ‘гультайнічаць, біць бібікі’ (пух., Жыв. сл.). Магчыма, да папярэдняга слова — ‘рабіць простыя рэчы, займацца несур’ёзнымі справамі’, генетычна звязана з туляцца ‘хадзіць без работы, ацірацца’, аналагічна да тачыць лясы ‘марна траціць час у размовах’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цудадзе́й, ‑я, м.

Вялікі майстар сваёй справы; той, хто ўмела, па-мастацку валодае чым‑н. [Свацця:] — А які на кухні ён [Сцяпан] цудадзей! Ракітны. [Барыс Платонаў і Ірына Ждановіч] цудадзеі беларускай сцэны, людзі вялікага інтэлекту, у штодзённым жыцці яны былі душэўна простыя і тактоўныя. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аналіза́тар, ‑а, м.

1. Прылада, пры дапамозе якой робіцца аналіз складаных рэчываў, з’яў і пад. Аналізатар газаў.

2. Сукупнасць органаў (органы пачуццяў, нервовыя шляхі і клеткі кары галаўнога мозгу), якія раскладаюць з’явы навакольнага свету на больш простыя элементы. Аналізатар святла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дысіміля́цыя, ‑і, ж.

1. Распад складаных арганічных рэчываў на больш простыя ў працэсе жыццядзейнасці арганізма.

2. Замена аднаго з двух падобных па вымаўленню гукаў другім, менш падобным да таго, які застаўся нязменным; распадабненне (напрыклад: «хто» з «кто», «што» з «что»).

[Ад лац. dissimilis — непадобны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батра́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які належыць батраку, уласцівы батраку; складаецца з батракоў. Батрацкі хлеб быў дужа горкі. Ты ўспамінаеш са слязой, Як жала, ткала, на вячоркі Хадзіла ў дом чужы зімой. Ляпёшкін. Слоў у песні нямнога, ды словы — простыя і горкія, як батрацкая доля. Брыль. [Селянін:] — А Сёмку-матроса, які быў у батрацкім камітэце, выдаў пан немцам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае вялікую колькасць пялёсткаў (пра кветку). Шыпшына — продак ружы, ад якой яна адрозніваецца тым, што кветкі яе простыя, а не махровыя. «Беларусь».

2. Пра тканіны, вырабы з тканін з высокім ворсам. Махровыя тканіны.

3. перан. Яскрава выражаны, дасягнуўшы вышэйшай ступені (пра якую‑н. адмоўную якасць, пра чалавека з такой якасцю). Махровы нацыяналізм. Махровы рэакцыянер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)