Па́стар 1, па́стыр ’пратэстанцкі святар’, ’кіраўнік паствы’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Касп.), ст.-бел. пастеръ, пастэръ ’тс’ (1580 г.) запазычаны са ст.-польск. paster, якое праз ням. Pastor з лац. pastor ’які пасе, пастух’ — дзеепрыметніка ад дзеяслова pascere ’пасці’ (Праабражэнскі, 2, 24; Фасмер, 3, 214; Голуб-Ліер, 362; Булыка, Лекс. запазыч., 173).
П́астар 2 ’старэйшы пастух’ (браг., Шатал.). Да пасты́р (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міні́стр ’член урада, які стаіць на чале міністэрства’ (ТСБМ), міні́стар ’тс’ (Яруш.), міні́сьцер ’тс’ (Шат.) паходзяць з польск. minister ’тс’, а сучаснае бел. — з рус. министр, якія з франц. ministre ’тс’ < лац. minister ’які дапамагае, садзейнічае’, ’падручны, слуга, памагаты’. Ст.-бел. минист(е)ръ ’пратэстанцкі свяшчэннік’, ’асоба, якая прычашчае’ (XVI ст.) са ст.-польск. minister ’тс’ < лац. minister ’служыцель культу’ (Булыка, Лекс. запазыч., 172).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бамбі́за ’вялікі, няўклюжы’ (БРС, Гарэц., Бір. Дзярж., Нас.), ’гультай, абібок, някемны’ (Бяльк.), таксама бамбі́с (Бір. Дзярж.), банбі́зіна (Шат.). Рус. дыял. (смал.) бамби́за. польск. bombiza ’няўклюжы, тоўсты, брухач’, bambiza ’пратэстанцкі свяшчэннік’. Лічыцца запазычаннем з літ. bambizà, bambìzas (bambỹzas) ’тс’. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 49–50 (да этымалогіі літ. слова гл. Фрэнкель, 1, 33). З іншага боку польск. словы (resp. бел.) хочуць растлумачыць запазычаннем з с.-лац. bombizare ’быць надутым, гаварыць пагардліва’ (Варш. сл., 1, 189, параўн. Брукнер, 35).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)