прараста́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прарастаць — прарасці (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наклю́нуты, ‑ая, ‑ае.

1. Прабіты дзюбай (пра шкарлупіну яец, з якіх вылупліваюцца птушаняты).

2. Які пачаў прарастаць, распускацца. Наклюнутае зерне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наклю́нуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

1. Стаць прабітым дзюбай (пра шкарлупіну яек, з якіх вылупліваюцца птушаняты).

2. Пра зерне, пупышкі: пачаць прарастаць, распускацца.

3. перан. Выпадкова трапіцца, абазначыцца, намеціцца (разм.).

Наклюнулася добрая работа.

|| незак. наклёўвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Клы́чыццапрарастаць’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клык1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Назу́блены ’прарослы’ (ТС), назубленае насенне ’насенне, якое толькі пачынае прарастаць’ (Жд. 1, Мат. Гом.), назубіцца ’прарасці’ (Мат. Гом.), назубіць ’нарабіць вострых зубоў на лазе’ (Яўс., Яруш., Сл. ПЗБ). Усё да зуб, параўн. літ. žémbėtiпрарастаць, пускаць расткі’, літаральна ’зубіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проклёвываться

1. прадзёўбвацца;

2. перен. (о всходах) прабіва́цца, прараста́ць, узыхо́дзіць;

3. страд. прадзёўбвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жываро́дзячы, ‑ая, ‑ае.

Які дае патомства шляхам нараджэння жывых дзіцянят (пра жывёл, якім увогуле ўласціва адкладанне яец або ікры). Жывародзячая яшчарка. Жывародзячыя рыбы. // Пра расліны, насенне якіх здольна прарастаць на мацярынскай асобіне. Жывародзячыя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прозяба́ть несов.

1. книжн., уст. (расти) расці́, усхо́дзіць, прараста́ць;

2. (влачить жалкое существование) гібе́ць, марне́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зя́бнуць ’мерзнуць’. Рус. зя́бнуть, польск. ziębnąć, в.-луж. zebać, чэш. zábnouti, славац. ziabnuť, славен. zę́bsti ’тс’, серб.-харв. зе́бнути, балг. зѐбна ’тс’. Ст.-рус. зябнути ’мерзнуць’ (XVI ст.). Параўн. ст.-рус. зябнутипрарастаць’. Прасл. zęb‑nǫ‑ti. Параўн. літ. žem̃bti ’рэзаць’, žémbėtiпрарастаць’, алб. dhëmp ’баліць’. Фасмер (2, 11), Шанскі (2, З, 115–116) звязваюць з *zęb‑ і *zǫb‑ (гл. зуб, зябліва). Семантычна праз ’баліць’ (Скок, 3, 651) ці, больш верагодна, праз ’рыхтаваць пад зябліва’ > ’араць у халодную пару’ > ’мерзнуць’ (Трубачоў, ВЯ, 1957, 2, 89). І.‑е. корань, паводле Трубачова, *gʼen ’нарадзіцца’ з пашырэннем *‑bh‑; гл. у Покарнага, I, 369, *gʼembh‑. БЕР, 1, 629–630; Трубачоў, История терм., 153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прораста́ть несов., в разн. знач. прараста́ць;

огурцы́ прораста́ют агуркі́ прараста́юць;

сквозь песо́к и ка́мни прораста́ет трава́ праз пясо́к і каме́нне прараста́е трава́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)