морово́й маравы́;

морово́е пове́трие, морова́я я́зва марава́я по́шасць, чума́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паве́тра ’сумесь газаў, галоўным чынам азоту і кіслароду, якія акружаюць зямлю і складаюць яе атмасферу; свабодная прастора над зямлёй’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), пове́трэ ’паветра; пошасць’ (ТС). З польск. powietrze ’тс’. У значэнні ’пошасць’, відавочна, з рус. пове́триепошасць’. Параўн. наступнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́сусць ’перхаць’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Гл. паесць, пошасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мор м. мор, род. мо́ру м., памо́рак, -рку м.; (эпидемия) по́шасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паве́трая ’мор, пошасць’ (Шат.), паве́трыя ’непрыемнасць, бяда; дрэнная пагода’ (Бяльк.), ’пошасць’ (Касп.), паве́траная ’згубная моц пошасці’ (Нас.). Рус. пове́трие; укр. пові́тра ’тс’. Да вецер (гл.). З прычыны марфалагічнай тоеснасці з рус. словам у бел. можа быць і пранікненне з рус. тэрыторыі, параўн. і геаграфію слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свежава́ць, свяжую, свяжуеш, свяжуе; незак., каго.

Разм. Знімаць скуру з забітай жывёлы і разбіраць тушу. Учора дакараў [Міканор] суседа Васіля, які свежаваў авечку, а сёння, як ні стараўся аберагчыся, пошасць улезла ў хату к самому. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́шалець: каб це пашалець у зяпа! ’паўтарамесячная гарачка’ (гродз., Шн. 2). Ад шсшець, шал (гл.) пад уплывам пошасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́падзь (жывёлы) ’паморак’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), вопаць ’эпілепсія’ (Арх. Бяльк., слонім.). Параўн. рус. смал. вопадьпошасць, эпідэмія’, бранск. вопадь ’пагібель’ (Раст.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ападаць. Адносна другога значэння параўн. таксама рус. падучая ’эпілепсія’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недапошлы ’хворы’ (Сл. ПЗБ). Відаць, з неда- ’дастаткова’ (гл.) і пайсці, параўн. недошлы ’слабы, хваравіты’, што, магчыма, з’яўляецца зыходнай формай для названага слова, узнікшага пад уплывам слоў тыпу пошліна ’хвароба, пошасць’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́сець ’хвароба, пошасць’ (ТС). Імаверна, першаснае посесць ці поседзь (у фанетычным запісе слова адбілася аглушэнне канцавога зычнага) ад посе́сці ’набыць’ (ТС), параўн. польск. posiadać ’мець пры сабе’, адсюль посесць / поседзь ’набытая хвароба’; падобным чынам славен. nahod ’хвароба’ ’тое, што найшло, з’явілася’. Тады да сесці, сядаць (гл.). Параўн. таксама славен. дыял. pošast — тое, што і nahod ’хвароба, запаленне, насмарк, катар’, аналагічна, як і пошасць, утворана ад *pošedti, таксама каш. pošedło ’зараза’ (Куркіна, Диал. структура, 171). Не выключана таксама, што гэта эўфемізм ад *sětь ’госць’, параўн. рус. посетить ’наведаць’, ст.-сл. посѣтити ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)