по́шасць, -і, ж.

1. Хвароба, эпідэмія.

Маравая п. (з вялікай смяротнасцю).

2. перан. Напасць, насланнё.

Варожая п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́шасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. по́шасць по́шасці
Р. по́шасці по́шасцей
по́шасцяў
Д. по́шасці по́шасцям
В. по́шасць по́шасці
Т. по́шасцю по́шасцямі
М. по́шасці по́шасцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

по́шасць ж.

1. эпиде́мия; пове́трие ср.; (скота — ещё) падёж м.;

2. перен. зара́за; пове́трие ср.; напа́сть; ме́рзость;

марава́я п. — морово́е пове́трие; морова́я я́зва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́шасць, ‑і, ж.

Хвароба, эпідэмія. [Вярхоўскі:] Тыф! Між іншым, вашай дыктатуры варта было б падумаць, як ліквідаваць гэтую пошасць. Маўзон. // Напасць, насланнё. І так бывала не адзін раз праходзіла фашысцкая пошасць, а жыццё задушыць ёй так і не ўдалося. Няхай.

•••

Маравая пошасць — эпідэмія, якая выклікае вялікую смяротнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́шасць, по́шусьць, по́шысьць, по́шэсць, по́шась ’хвароба, эпідэмія, зараза’, ’насланнё’, ’падзеж жывёлы’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк. МГ, Гарэц., Чач., Клім., Яруш.; нараўл., лельч., Арх. ГУ; Шат., Касп.; ваўк., Сл. ПЗБ; Мат. Маг., ТС, Бяльк.), ’парша’ (іўеў., Сл. ПЗБ), по́шлінапошасць’ (віл., Сл. ПЗБ), по́шарсцьпошасць’ (Бяльк.). Укр. по́шесть, по́шерсть, рус. пск. по́шесть, польск. posześć, каш. poszedło ’эпідэмія’, чэш. pošlý ’здохлы’, славен. pošȃst ’здань, пачвара, шкодныя насякомыя’, харв. кайк. pȍšāst ’эпідэмія, чума’, ’дух, здань’. Прасл. *pošьstь ад по- (*po‑) і *šьd‑ (> бел. ішо́ў у гл. хадзіць; стараж.-рус. пошестиѥ ’рух’, ’імкненне’) паводле семантычнай мадэлі ’рух’ > ’эпідэмія’, тыповай для назваў эпідэмій у славянскіх мовах, параўн. рус. дыял. пове́трие, поша́ва, поша́тка. У гэтай групе шырока прадстаўлены прыст. по- са значэннем пачатку дзеяння. Сюды ж по́шліньпошасць’ (Юрч. СНЛ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маравы́, -а́я, -о́е.

Які мае адносіны да мору, выклікае вялікую смяротнасць.

Маравая пошасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маравы́, ‑ая, ‑ое.

Уст. Які мае адносіны да мору.

•••

Маравая пошасць гл. пошасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маравы́: а́я по́шасць морово́е пове́трие, морова́я я́зва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пове́трие ср., в разн. знач. по́шасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зара́за прям., перен. зара́за, -зы ж., по́шасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)