Пэ́ўхнуць ’пыхнуць, лопнуць’: порхаўка пэўхне, як на яе паступіш (маст., Сл. ПЗБ). імітатыўны дзеяслоў, у аснове гукаперайманне *пэўх! < пух!, гл. пу́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шталма́йстар, ‑тра, м.

1. Адзін з прыдворных чыноў у царскай Расіі. // Асоба, якая мела такі чын. [Віктар:] — Ён [Эверс] і яшчэ унь той, Чарткоў, шталмайстар, ды яшчэ тая порхаўка, сенатар Княжэвіч, міністр фінансаў — шырма. Каб не было блакітных «сяброў» з адпаведнага дома. Караткевіч.

2. Устарэлая назва рэжысёра манежа, які вядзе цыркавую праграму.

[Ням. Stallmeister.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пухо́ўка ’рагоз, катах рагозу’ (Нас.; дзісн., Жыв. сл.; Кіс.; Гарэц.), ’порхаўка’ (Нас., Бяльк.). Да пуховы1, параўн. пухо́ўка ’пуховая падушка’ (Нас.), сюды ж, відаць, і пухо́ўка ’гатунак яблыкаў’: пухоўкі растуць вялікія (Янк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пухо́ўка 1, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.

1. Пучок мяккіх, пушыстых валокнаў, які ужываецца для пудрання.

2. Разм. Пуховая шапка. А я глядзеў на яе — знізу ўверх — на маленькія спартыўныя бацінкі,.. на румяны, атулены белай пухоўкай, твар... Брыль.

пухо́ўка 2, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.

1. Тое, што і рагоз.

2. Тое, што і порхаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Машонка1порхаўка’ (Інстр. II; уздз., Нар. словатв.). Да машна́ (гл.).

*Машонка2, мошо́нка ’нейкая птушка, што робіць сабе гняздо з моху’ (ТС). Да мох (гл.). Утворана ад прыметніка mъšěmъ ’мохавы’, як лозянка ’лысуха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́льхаўка ’грыб порхаўка’ (гродз., Сл. ПЗБ). Паралельныя ўтварэнні тыпу пу́рхаўна ’тс’ ад пу́рхаць (гл.) даюць падставы ў якасці зыходнага прыняць незафіксаваны дзеяслоў *пыльхаць (ад гукапераймальнага *пыльх ’пырх’ і пад.); магчыма, пад уплывам пыл (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пухо́ўка I ж.

1. (для пудрения) пухо́вка;

2. пухо́вая ша́пка;

3. пухо́вая поду́шка

пухо́ўка II ж., обл.

1. (растение) рого́з м.;

2. см. по́рхаўка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пу́рха ’перхаць, паршы ў жывёлы’ (кобр., ЛА, 1), ригха ’яйка без шкарлупіны’ (КАБ). Да пар:с, пу́рхаць, пёрхаць (гл.) < прасл. *рьгсЬай ’ляцець, бегчы’; сюды ж пу́рхаўкапорхаўка’ (мядз., Шатал.; кам., іван., лін., беласт., Жыв. сл.; ЛА, 1), пурхоўка ’тс’ (рас., в.-дзв., Сл. ПЗБ), пу́рхватка ’тс’ (Бес.; беласт., Сл. ПЗБ), пу́рхаўка, пурхоўка ’суквецце рагозу’ (жлоб., Мат. Гом.), пурхоўка ’тс’ (цокні., бяроз., барыс., в.-дзв., Сл. ПЗБ; ЛА, 1): пурхоўкі етыяў падушку абрывалі (б.-каш., Мат. Гом.), параўн. рус. пу́рхавица, пурхавкапорхаўка’, польск. purchawka ’тс’, а таксама ’валляк’, ст.-польск. parchawka© варыянтнасць вакалізму тлумачыцца экспрэсіўным характарам і “гукаімітатыўным” паходжаннем асновы слоў. Паводле Пельцовай (Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 144), назва для ’порхаўкі’ — арэальнае беларуска-ўкраінска-ўсходнепольскае ўтварэнне на праславянскай аснове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́пач ’грыб пеўнік стракаты’ (ТС), сюды ж пу́пачка ’ўсялякае уздуцце, бародаўка, пупышка’ (Шат.). Да пуп (гл.), параўн. рус. дыял. пупка ’невялікі белы бугорчык, пупырышак на мухаморы’, польск. pępek ’від грыба’, балг. пупавицапорхаўка, Lycoperdon bovista’ і да т. п., усе з-за знешняга падабенства (пукатасць, лускаватая ці бугрыстая паверхня), параўн. БЕР, 5, 855; Махэк₂, 500.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ршаўлі мн. л. ’грузды’ (Сцяшк. Сл.). Імаверна, роднаснае да порхаўка (гл.), звязанае з порхлы ’рассыпісты’ ці з іншымі значэннямі слоў з аднаго гнязда з коранем порх‑ / поре-, такімі, як ’сыпаць, кідаць’, ’прарастаць’, ’выскокваць’, ’даваць парасткі’, ’лушчыцца’, параўн. рус. дыял. поршни ’высыпка прышчоў на твары’, чэш. дыял. perša ’рабацінне’ (Мяркулава. Этимология- — 1970, 154). Магчыма, балтызм, параўн. літ. purslas ’пеністая сліна, pursti ’разбухаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)