сплю́снутый
1. прич. спляска́ны, распляска́ны;
2. прил. (плоский) пляска́ты;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
распляска́ны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад распляскаць 1.
распляска́ны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад распляскаць 2.
2. у знач. прым. Які распляскаўся 2, стаў плоскім; пляскаты. Міхаленя нахіліўся і падняў з-пад ног расплясканую галоўку.. снарада. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пляска́чка: у пляскачку ’гульня хлопчыкаў з пляскатымі каменьчыкамі, якія падскокваюць на паверхні вады’ (гродз., Нар. словатв.). Ад пляскаты (гл.), у выніку семантычнай кандэнсацыі словазлучэння гульня пляскатымі каменьчыкамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плеснік ’трыпутнік сярэдні, Plantago media L.’ (гродз., Кіс). Няясна, магчыма, звязана з пляскаты, плоскі (гл.). Параўн. таксама плісняк, алешнік, плішнік і інш., якія называюць аер, * Acorus calamus L.’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плёскі ’пляскаты’ (Шат.; смарг., пух., чэрв., Сл. ПЗБ; сміл., Стан.), плескачы ’плоскі’ (ТС), плёсклая (жывёла) ’схуднелая’ (драг., ЛА, 1). Да плоскі (гл.), якое змянілася пад уплывам польск. plaski, plas kąty, што ад першаснага plask ’плоская ніжняя паверхня далоні’ (Банькоўскі, 2, 599).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пло́ский
1. (о поверхности) пло́скі; (ровный) ро́ўны;
пло́ская пове́рхность пло́ская паве́рхня;
пло́ская печа́ть пло́скі друк;
2. (приплюснутый) пляска́ты; (покатый) пахі́лы; (с низкими краями) плазава́ты; (неглубокий) неглыбо́кі; (мелкий) плы́ткі;
пло́ская стопа́ мед. пляска́тая ступня́;
пло́ская грудь пляска́тыя гру́дзі;
пло́ский лоб, нос пляска́ты лоб, нос;
пло́ские че́рви пляска́тыя чэ́рві;
пло́ская кры́ша пахі́лы (пляска́ты) дах;
пло́ский я́щик плазава́тая скры́нка;
пло́ская таре́лка плы́ткая (плазава́тая) тале́рка;
3. перен. тупы́, няўда́лы; (банальный) бана́льны;
пло́ские шу́тки тупы́я жа́рты;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Лапша́к 1 ’падбярозавік’ (Інстр. 2; уздз., Нар. словатв.), швянч. лапшук ’тс’. Балтызм, параўн. літ. lepšiukas, lepšė, lepšis ’грыб падбярозавік або любы іншы стары грыб’, ’вялы чалавек’ (Сл. паўн.-зах., 2, 623; Лаўчутэ, Балтызмы, 118).
◎ Лапша́к 2 ’буйны і пляскаты боб’ (віл., Сл. паўн.-зах.). Грынавецкене (там жа) выводзіць гэту лексему з літ. lapas ’ліст’, аднак не растлумачвае суфікс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пла́скі, плоскі ’пакаты, плоскі’ (беласт., іўеў., паст., Сл. ПЗБ). З польск. płaski ’плоскі, пляскаты, плыткі, плазаваты’ < *plaz‑bskb < *p!aza — плаз (гл.), (Банькоўскі, 2, 622–623; Бязлай, 3, 51).
◎ Пласкі́ ’абложная зямля’ (ганц., ДАБМ, камент., 858). З польск. plaska < plosa ’кавалак раллі сярод лесу’, ’пас зямлі ў 12 загонаў’ < прьсп. pol‑sa > бел. пачассі ’паласа’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плюшча́к ’пустое насенне (у гарбузах), зярняткі ў коласе’ (ТС; жытк., Нар. словатв.), рус. дыял. плюшчацца ’няспелы стручок гароху, бобу’. Магчыма, да плюска/ (гл.); паводле БЕР (5, 383), балг. плюски ’боб ці гарох з малымі гарошынамі, малады боб ці гарох’ мелі ў якасці зыходнага значэнне ’пухір’, бо яны мяккія і сакавітыя. Малаверагодна: хутчэй да плюшчыць. сплюшчаны ’пляскаты’, параўн. плашчак 3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пло́скі, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае ўпадзін і ўзвышшаў; з роўнай паверхняй. Направа — плоскія ўзгор’і, адзінокія скалы, яры між імі. Самуйлёнак. Наперадзе паказаліся будынкі з плоскімі дахамі, белыя, вясёлыя. Алешка. // Без звычайнай выпукласці, пляскаты. Нядобрая ўсмешка ўсё не сыходзіла з плоскага, пакляванага Міканоравага твару. Мележ. // Не круглы, сплюшчаны. Арцём, адпачыўшы, бярэцца за работу. Аполак у яго ўжо гатовы. Плоскім цяслярным алоўкам ён размячае яго на кавалкі. Ракітны.
2. Пазбаўлены арыгінальнасці; банальны, пошлы. Плоскія жарты. □ Гутарка, зразумела, ідзе не пра той абавязковы, наперад зададзены «казённы» аптымізм «бурапены» ці плоскай і павярхоўнай адналінейнасці. Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)