Мы́мра, мсцісл. мы́мря ’злюка, надутая ад крыўды’ (З нар. сл.), ’маўклівы чалавек’ (івац., Сл. Брэс.). Рус. цвяр., пск., калін. мы́мра ’пануры, сумны чалавек’, цвяр. ’плаксун’, укр. ми́мря, ми́мрій ’мармытун’. Гукапераймальнае. Параўн. му́мрыць (гл.) і аналагічныя ўтварэнні: укр. ми́мрити (ма́мрати, мо́мрити), рус. мы́мреть, польск. mumrać і інш. (Бернекер, 2, 75; Брукнер, 348; Фасмер, 3, 9). Параўн. таксама мумра.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пла́кса м. и ж., разг. ру́мза, -зы м. и ж., пла́кса, -сы м. и ж.; плаксу́н, -на́ м., плаксу́ха, -хі ж., плаксу́ння, -нні разг., ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Плак ’плач’ (Нас.; Бяльк.; Юрч. Вытв.), плакалі, плакма плакаць, плакаць пяаком ’бедаваць, слёзна наракаць, плачучы, скардзіцца’ (Нас., ТС), мсцісл. плакану́ць ’горка паплакаць’, пяа‑ кыпьнік, плакун ’плаксун’ (Юрч. Вытв.), рус. пск., калін., наўг. плак ’плач, слёзы’, славен. plak ’плач, патаканне’, серб. славойск. plak ’голас вароны’. Да плакаць (гл.). Утворана па ўзору крык, крок пры дапамозе суф. ‑ь, што далучаўся да асновы *plak‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рёва м. и ж., прост. (о мальчике) раву́н, -на́ м., ру́мза, -зы м., пла́кса, -сы м., плаксу́н, -на́ м.; (о девочке) раву́ха, -хі ж., ру́мза, -зы ж., пла́кса, -сы ж., плаксу́ха, -хі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Плакса 1 ’плаксівае дзіцё’ (б.-каш., Мат. Гом.), ’той, хто часта плача без уважлівай прычыны’, ’які любіць скардзіцца, наракаць’ (ТСБМ), пла́ксы ’крыксы, крык з плачам дзіцяці’ (Нас.). Адсутнічае ў Слоўніку І. Насовіча (ёсць плаксун(ок), плаксу́ння), а таксама ў Б. Грынчэнкі (ёсць у сучаснай укр. мове: плаксій, плаксія, плаксу́н, плаксійка, плаксу́ха і пла́кса). У польск. мове — з XV ст. płaksa ’плакальніца на пахаванні’, якое Банькоўскі (2, 616) адносіць да запазычанняў з усх.-слав. моў. Неабавязкова, бо ў польск. мове ёсць beksa (< bekać, beczeć ’раўсці, плакаць’ — літ. beksė́ti ’рыпаць’) з тым жа суфіксам ‑с‑а. Найбольш лексема прадстаўлена ў рус. мове, параўн. пла́кса, плаксуха ’плаксівы чалавек’; пла́кса ’вазак, які вязе ў царкву ўхутаную нявесту’; пла́кса/пла́ксы ’абрад: увесь час плачу, жалобных песень, што аплакваюць нявесту — ад змовін да зборнай суботы’, пла́ксы/крыксы ’начны, хваравіты крык дзіцяці’. Суф. ‑с‑а — уплыў балт. моў: у літ. мове яму адпавядае ‑sa, ‑sas, які ўтварае назоўнікі ад дзеясловаў: baĩsa ’страх’, švaisa/sviesà ’святло’, tamsà ’цемра’, papsà ’хто чмокае губамі’, а таксама kùksas ’бязрогі, галамоўзы’. Сюды ж плаксі́вы ’які часта плача; любіць наракаць, скардзіцца’; ’які падобны да плачу (пра голас)’ (ТСБМ).
Пла́кса 2 ’плакун-трава, чальчак, Lythrum salicaria L.’ (б.-каш., жытк., Мат. Гом.), ’ажына валасістая, Luzula pilosa (L.) Willd.’ (гродз., Кіс.). Да пла́каць (гл.). Параўн. таксама плакун-трава, слёзны ’чальчак’ (Кіс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)