адсмуткава́ць

‘скончыць, перастаць гараваць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адсмутку́ю адсмутку́ем
2-я ас. адсмутку́еш адсмутку́еце
3-я ас. адсмутку́е адсмутку́юць
Прошлы час
м. адсмуткава́ў адсмуткава́лі
ж. адсмуткава́ла
н. адсмуткава́ла
Загадны лад
2-я ас. адсмутку́й адсмутку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адсмуткава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́ключыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

1. Перастаць удзельнічаць у чым-н.

В. з гульні.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць дзейнічаць, адключыўшыся.

Матор выключыўся.

|| незак. выключа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прекрати́ть сов. спыні́ць;

прекрати́ть существова́ние спыні́ць існава́нне, пераста́ць існава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адбале́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; зак.

Перастаць балець, супакоіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зату́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зату́х, -хла; зак.

1. Перастаць гарэць, патухнуць.

Агонь затух.

Спрэчкі затухлі (перан.: спыніліся).

2. Слабеючы, перастаць вагацца, заціхнуць, спыніцца.

Ваганні глебы затухлі.

|| незак. затуха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суня́цца, суніму́ся, суні́мешся, суні́мецца; суніміся; зак.

1. Перастаць шумець, крычаць і пад.; супакоіцца.

Дзеці суняліся і леглі спаць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Спыніцца, перастаць дзейнічаць.

Вечарам дождж суняўся.

На душы не сунімаецца трывога (непакоіць, турбуе).

3. Перастаць рухацца; спыніць рух, ход.

Мапеды звярнулі ў лес і суняліся.

|| незак. суніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заці́хнуць, -ну, -неш, -не; заці́х, -хла; -ні́; зак.

1. Перастаць утвараць якія-н. гукі; перастаць шумець.

Зала заціхла.

Дзеці заціхлі.

2. перан. Аслабіць або спыніць сваю дзейнасць.

Вецер заціх.

|| незак. заціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхаце́цца, -хо́чацца; безас., зак., чаго і з інф. (разм.).

Перастаць хацецца.

Расхацелася спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабале́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; зак.

Перастаць балець, супакоіцца.

Палец перабалеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгуча́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ць; зак.

Перастаць гучаць.

Адгучалі песні птушак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)