прытну́ць
‘перарваць, спыніць што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прытну́ |
прытнё́м |
| 2-я ас. |
прытне́ш |
прытняце́ |
| 3-я ас. |
прытне́ |
прытну́ць |
| Прошлы час |
| м. |
прытну́ў |
прытну́лі |
| ж. |
прытну́ла |
| н. |
прытну́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прытні́ |
прытні́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прытну́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
перарыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перарваць.
перарыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перарыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перерва́ть сов.
1. (разделить на части, разорвать) перарва́ць;
перерва́ть верёвку перарва́ць вяро́ўку;
2. (приостановить, прервать) перарва́ць; перабі́ць; перапыні́ць;
телефо́нный разгово́р перерва́ли тэлефо́нную размо́ву перарва́лі;
3. (разорвать на части всё или многое — об одежде, бумаге и т. п.) падра́ць, падзе́рці, перадра́ць, перадзе́рці;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прасе́чка ’перашкода’ (Нас.). Суфіксальны дэрыват ад прасячы (гл.). Да семантыкі параўн. рус. пресе́чь ’перарваць, спыніць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перарва́ны
1. пере́рванный;
2. пре́рванный; переби́тый;
3. пере́рванный; изо́рванный;
1-3 см. перарва́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раздружы́цца, ‑дружуся, ‑дружышся, ‑дружыцца; зак.
Разм. Спыніць, перарваць сваю дружбу з кім‑н. // перан. Страціць прыхільнасць да чаго‑н., перастаць займацца чым‑н. Раздружыцца з кнігамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раззнаёміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
Разм.
1. Перарваць, спыніць знаёмства з кім‑н.
2. Перазнаёміцца з усімі, многімі, пашырыць круг знаёмых. Раззнаёміцца з суседзямі. Раззнаёміцца ў горадзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздружы́ць, ‑дружу, ‑дружыш, ‑дружыць; зак., каго-што.
Разм. Спыніць, перарваць чыю‑н. дружбу. Раздружыць сяброў. // перан. Прымусіць страціць прыхільнасць да чаго‑н., перастаць займацца чым‑н. Раздружыць з работай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дааста́тку, прысл.
Разм. Да канца, поўнасцю. [Колас] бярэ «Калевалу» і чытае проста са старонкі, але па-беларуску: Не пяе пясняр вялікі Усіх песень даастатку — Куды лепей запыніць іх, Перарваць у палавіне... Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спыні́ць ‘затрымаць’, ‘прыпыніць, перарваць’ (ТСБМ, Др.-Падб.), спыні́ти ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), спыня́ць, спыня́цца ‘затрымліваць, затрымлівацца’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), спі́на ‘меры стрымлівання’ (драг., З нар. сл.). Гл. прыпыніць, пыніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)