передря́га ж., разг. калатня́, -ні́ ж., мн. нет; калатне́ча, -чы ж., мн. нет; (переделка) пераплёт, -ту м.;

попа́сть в передря́гу разг. тра́піць у пераплёт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчыгры́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шчыгрыну. Шчыгрынавая вытворчасць. Шчыгрынавы завод. // Зроблены са шчыгрыну. Шчыгрынавы пераплёт. // Падобны на шчыгрын. Шчыгрынавая папера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апра́ва ’рамка, аклад абраза; пераплёт кніжкі’. Рус. оправа ’рамка, аклад’, укр. оправапераплёт; рамка, аклад’, польск. oprawaпераплёт, рамка’. Да апраўляць ’апрацоўваць, прыводзіць у адпаведны выгляд’, адкуль і ’ўстаўляць у аправу’. Значэнні ’рамка’ і ’аправа абраза’ адносна новыя з больш старога аправа ’рамка’. Ст.-бел. оправа ’паправа, наладка’ (магчыма, з чэшскай, сустракаецца ў Скарыны, хаця вядома і ў старапольскай); ’дакумент на права карыстання маёмасцю’ і ’маёмасць, запісаная на чыёсьці імя’ (Юрэвіч–Яновіч, Бел. мова, 97), звязана са старапольскім значэннем дзеяслова oprawić ’забяспечыць’, ст.-бел. оправити ’ўнагародзіць’ (Гарб.). Семантычны пераход у дзеяслове, магчыма, такі: ’паправіць, прывесці ў адпаведны выгляд, зрабіць аправу’ і ’паправіць (матэрыяльнае становішча), запісаць маёмасць, узнагародзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́ма, -ы, мн. -ы, рам, ж.

1. Аконны пераплёт з устаўленым шклом і без яго.

Драўляныя рамы.

2. Аправа для ўстаўкі карцін, партрэтаў, люстраў і пад.

Прыгожая р.

3. Нясучая частка машыны, якой-н. канструкцыі; станіна.

Веласіпедная р.

4. Прамавугольнік з брусоў або планак для розных патрэб і мэт.

Лесапільная рама — машына для падоўжнага распілоўвання бярвення.

|| прым. ра́мны, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каленко́р, ‑у, м.

Баваўняная, моцна праклееная тканіна аднаколернай афарбоўкі. Пераплёт з каленкору.

•••

Іншы каленкор — зусім другая справа, іншая размова. — Давай, Андрушка, наладзім хор! — казаў раз пісар Лабановічу. — Я табе памагу! Разумееш ты, зусім іншы каленкор, калі ў царкве спявае добры хор. Колас.

[Ад фр. calencar — род баваўнянай пафарбаванай тканіны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фалія́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Кніга фарматам у палову папяровага аркуша (звычайна старадаўняя). Тоўстыя фаліянты мінулых вякоў, зокутыя ў драўляныя, абцягнутыя скурай лаўкі, як казалі ў даўнія часы па пераплёт. Лужанін. // Наогул тоўстая кніга вялікага памеру. Дзед сядзеў пры стале над тоўстым фаліянтам. Бядуля.

[Ням. Foliant ад лац. folium — аркуш.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переде́лка пераро́бка, -кі ж.;

переде́лка прое́кта пераро́бка прае́кта;

отда́ть в переде́лку адда́ць у пераро́бку;

попа́сть в переде́лку тра́піць у пераплёт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́ма, ‑ы, ж.

1. Аконны пераплёт з устаўленым шклом і без яго. Падвойныя рамы. □ У вузейшай частцы, дзе скляпенне падымалася над долам, была зроблена вузенькая, доўгенькая аконная рама ў чатыры шкельцы. Колас. // Зашклёны пераплёт для аховы раслін ад холаду ў парніках і цяпліцах.

2. Аправа для ўстаўкі ў яе карцін, партрэтаў, люстраў і пад. На астатніх сценах у цяжкіх арэхавых рамах былі развешаны партрэты. Даніленка.

3. Нясучая частка машыны, якой‑н. канструкцыі; станіна. Веласіпедная рама. □ [Йох:] — Міна была падкінута ў топку. Бачыце, рама паравоза цэлая і рэйкі цэлыя. Лынькоў.

4. Прамавугольнік з брусоў або планак для розных патрэб і мэт. У майстэрні было цяпер ціха, і .. [Яругіну] ўжо запякло хутчэй вярнуцца ў тую цішыню, каб напяць на раму палатно і пакласці на яго ўльтрамарын. Карамазаў. // Прыстасаванне для сотаў у вуллі.

•••

Лесапільная рама — машына для падоўжнага распілоўвання бярвення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераво́й (пэрэву͡ой), перево́іна ’тс’ (драг., ЛА, 4) ’лазовыя прывязкі саломы да пераплёту страхі’ (маляр., Нікан.), перавоіна ’вітка’ (рэч., ЛА, 4), пэрэвыны́и ’тс’ (Шушк.), пэрэвэ́йнікі ’галінкі хмызняку, якімі перавіваюць калкі плота’ (лун., Шатал.). Укр. переві́к ’распараныя галіны дрэў, якімі звязваюцца бярвенні’, валын. переві́й ’дышаль у плузе’, переві́йнык ’апоўзіны на стозе’, рус. дыял. перево́йпераплёт, буча з галін’, перево́йка ’пярэвітка’, польск. przewój ’перавітка, абвіванне’, серб.-харв. пре́вој ’павязка, перавязка, бінт’, славен. prevòj ’пасма валасоў; маток пражы’. Магчыма, прасл. *pervojь. Да пера- і віць (аснова *voi̯‑), параўн. з іншым вакалізмам перавіў ’пярэвітка’ (мсцісл., ЛА, 4) (гл.). Сюды ж перавіўкі ’вітка’ (ЛА, 4), перяві́ўкі, пераві́ўкі, піряві́ўкі ’пярэвітка’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапона ’тое, што стрымлівае доступ куды-небудзь’ (ТСБМ), ’папярочная планка ў аконнай раме’ (свісл., Шатал.), перапона, пэрэпо́н ’дыяфрагма’ (ваўк., івац., ЛА, 1; ТСБМ), перапона ’тс’ (шчуч., ваўк., Сл. ПЗБ); перапоны ’планкі на капылах саней’ (Сцяшк. Сл.), перапо́нка ’перапона ў вуллі — умацаванне вашчыны ў стаяку’ (лельч., Мат. Гом.); укр. пэ̂рэ̂по́на ’тс’ (Анох.); рус. перепо́на ’плеўка ў целе жывёлы, абалонка ў расліны’, ’пераплёт у раме’, польск. przepona ’перашкода’, ’дыяфрагма’, ’перагародка’, чэш. přepona, славац. prepona ’гіпатэнуза’, славен. prepóna ’перагародка’, серб.-харв. пре̏пона ’перашкода’, ’паха’, прѐпонка ’дыяфрагма’, макед. препон ’перашкода’, ’перагародка’. Да прасл. *per‑ > пера- і pętі > пяць (гл.) з асновай *pon‑ (іншыя ступені: *pьn‑ і *pin‑). Сюды ж перапонка, якое з рус. перепонка < перепона ’скура, абалонка’ (Шанскі-Баброва, 230).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)