Пераля́кперапалох’ (слонім., Станк.; Нар. Гом.; Бяльк., Растарг.), у выразах: з пераліяу (Нар. Гом.), од пырыля́ку, пярэ́ляку (брэсц., ЛА, 3). Укр. переля́к, рус. пск., смал., бранск., пенз. переля́к ’перепалох, страх’, польск. przeląkперапалох, страх’, славац. preľakaný ’напалоханы’, preľaknutieперапалох’. Да прасл. *per‑lękъ > пера- і ляк1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трыво́га, -і, ДМо́зе, ж.

1. Неспакой, моцнае душэўнае хваляванне, выкліканае страхам, небяспекай і пад.

Т. за лёс дзяцей.

2. Шум, перапалох, мітусня.

Усе крычалі, адчувалася моцная т.

3. Небяспечнае становішча, а таксама сігнал, які апавяшчае аб ім.

Паветраная т.

Пажарная т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

споло́х прост., обл. спало́х, -ху м., перапало́х, -ху м., перапу́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агрэсі́ўнасць, ‑і, ж.

Імкненне да развязвання грабежніцкай імперыялістычнай вайны; захопніцкая палітыка. // Актыўнае праяўленне варожасці. Бяссілле і перапалох пастуха прыспешваюць звера, прыдаюць яму агрэсіўнасць і рашучасць. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапало́ханы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапалохаць.

2. у знач. прым. Які выказвае, адлюстроўвае перапалох. Перапалоханы голас. Перапалоханыя вочы. □ [Іван] рабіў міну зусім перапалоханага чалавека. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перепу́г разг. перапало́х, -ху м., пярэ́палах, -ху м.; перапу́д, -ду м.;

от перепу́га, с перепу́гу з перапу́ду;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смяте́ние ср.

1. (замешательство) збянтэ́жанасць, -ці ж.; замяша́нне, -ння ср.;

2. (паника) перапало́х, -ху м.; (растерянность) разгу́бленасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пярэ́палах, ‑у, м.

1. Тое, што і перапалох. Рабцэвічу зрабілася няёмка за пярэпалах, што нарабіў ён сваім прыходам. Мехаў.

2. звычайна мн. (пярэ́палахі, ‑аў). Хвароба, якая, згодна з забабоннымі ўяўленнямі, узнікае ад спалоху. — Ды ўжо ж, прыйдзецца да бабкі ісці, пярэпалах выганяць, — жартам адказала Алаіза. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спало́х, ‑у, м.

Раптоўнае адчуванне страху. Цёмна-сінія вочы дзяўчыны ад спалоху зрабіліся вялікія і яшчэ больш сінія. Грамовіч. // Перапалох, агульная нечаканая трывога, хваляванне. Жанчыны — ў голас, узнялі спалох, Пачуўшы, што склікае сваякоў Гарыдавец. Танк. Прыйшлося за.. [птушкамі] бегаць, ганяцца, падняўся шум, гвалт, ад гэтага яшчэ большы спалох. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пералёк ’пярэпалах’: захварэў од паралёку ’пярэпалах’ (брэсц., ЛА, 3), пералёкі ’перапуд’ (Нас.), смал. перелёкперапалох’. Гл. пераля́к (< прасл. *per‑lękъ): мена я (< ę) > ё вядомая і ў іншых гаворках: ст.-дар. ад ізлёку, талач. ату лёку, добр. ад улёку — пра гэта гл. Карскі, 1, 99.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)