расстано́ўка, -і, ДМ -но́ўцы, ж.
1. гл. расставіць.
2. Р мн. -но́вак. Парадак, паслядоўнасць у размяшчэнні чаго-н.
Правільная р. знакаў прыпынку.
3. Р мн. -но́вак. Кароткая паўза пры размове, пры выкананні чаго-н.
Чытаць верш з расстаноўкай.
|| прым. расстано́вачны, -ая, -ае (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
двухта́ктавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца два такты. Двухтактавая паўза.
2. Такі, у якім рабочы працэс ажыццяўляецца за два хады поршня, за два такты (пра рухавік унутранага згарання). Двухтактавы рухавік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
секу́ндны, ‑ая, ‑ае.
1. Які паказвае секунды (у 1 знач.). Секундная стрэлка.
2. Які працягваецца секунду, вельмі кароткі, імгненны. Секундны перапынак. Секундная паўза. // Які адбываецца за адну секунду. Секундны расход вады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чвэ́рцевы, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца чвэрцю чаго‑н.; мерай у чвэрць. Чвэрцевая паўза.
2. Які мае адносіны да чвэрці (у 2 знач.); звязаны з заканчэннем чвэрці навучальнага года. Чвэрцевыя адзнакі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трохта́ктны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які складаецца з трох тактаў; які працягваецца тры такты. Трохтактная паўза.
2. Такі, у якім рабочы працэс адбываецца за тры такты руху поршня (пра рухавік унутранага згарання).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохта́ктны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які складаецца з чатырох тактаў; які працягваецца чатыры такты. Чатырохтактная паўза.
2. Такі, у якім рабочы працэс адбываецца за чатыры такты поршня (пра рухавік унутранага згарання). Чатырохтактны рухавік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапынак, перамежак, паўза, антракт; пераменка (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
По́за ’пастава, становішча цела’; няшчырыя паводзіны’ (ТСБМ). З руск. поза, якое з франц. pose ’становішча цела; поза’ ад poser ’размяшчацца, стаяць; пазіраваць’, што з нар.-лац. pausare ад лац. pausa ’спыненне, затрымка’ (Чарных, 2, 49–50); паводле Фасмера (3, 303), рус. лексема з ням. Pose < фр. pose. Гл. яшчэ паўза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наступі́ць 1, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.
Ступіць, стаць на каго‑, што‑н. Асцярожна, каб на каго-небудзь не наступіць, [Шура] прабіраецца да месца, адкуль даносяцца галасы. Навуменка. Хай позні чмель гудзе мажорным басам, Разбуджаны расінкаю ўначы. Ты на яго не наступі абцасам, Юнак, з сваёй любоўю ідучы. Пысін.
•••
Мядзведзь на вуха наступіў гл. мядзведзь.
Наступіць на (любімы) мазоль каму — закрануць тое, што асабліва хвалюе каго‑н., выклікае боль, пакуты.
Наступіць на нагу каму — ушчаміць чые‑н. інтарэсы.
наступі́ць 2, ‑ступіць; зак.
Надысці, настаць. Наступілі халады. Смерць наступіла імгненна. □ Наступіла працяглая маўклівая паўза: усе меркаванні і здагадкі ўжо былі выказаны да з’яўлення Шэмета, і цяпер ніхто не адважваўся іх паўтараць. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праця́глы, ‑ая, ‑ае.
Які доўга працягваецца. Працяглы тэрмін. □ Наступіла працяглая маўклівая паўза: усе меркаванні і здагадкі ўжо былі выказаны да з’яўлення Шэмета, і цяпер ніхто не адважваўся іх паўтараць. Лобан. Стук паўтарыўся. Ён быў такі ж асцярожны, але больш настойлівы, працяглы. Кулакоўскі. Спачатку сакаляня лятала толькі каля хаты, але з кожным днём падарожжы яго рабіліся ўсё больш і больш далёкімі і працяглымі. В. Вольскі. // Працяжны, не адрывісты (пра гукі). Гукі біліся аб густую сцяну бору і, не прабіваючы яе, адляталі назад працяглым рэхам. Шамякін. А за возерам, далёка на небасхіле, вісела чорная хмара. Час ад часу яе прарэзвала маланка і праз момант далятаў глухі, працяглы гром. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)