Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
па́ўзаж., в разн. знач. па́уза
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
па́ўза, ‑ы, ж.
1. Кароткі перапынак у гучанні чаго‑н. [Насця:] — Каб вы ведалі, як цудоўна жыць і змагацца... Змагацца і, — яна зрабіла паўзу, а потым шэптам выдыхнула: — кахаць...Шамякін.— Нічога, хадзіў нагамі, пазіраў вачамі, слухаў вушамі, — з горкай іроніяй загаварыў Саўка. Войт і яго прыяцелі клюнулі насамі і прыгнулі галовы. Невялікая, няёмкая паўза, некаторае замяшанне.Колас.
2. Перапынак у якім‑н. дзеянні, занятку, працэсе. Раней Ганін дзень меў нейкія незапоўненыя паўзы, пустыя часіны.Грамовіч.
3.Спец. Перапынак у гучанні музычнага твора або якой-небудзь яго часткі. // Значок для абазначэння гэтага перапынку ў нотах.
4.Спец. Пропуск ненаціскнога складу ў вершы, пераважна ў трохдольным.
[Грэч. páusis — прыпынак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паўза (у мове і літаратуры) 8/326
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Паўза (у музыцы) 7/538; 8/326
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЗА (лац. pausa ад грэч. pausis спыненне),
1) у літаратуры, перапынак у гучанні мовы, абумоўлены логікай зместу або рытмам; адзін з элементаў інтанацыі, сродак паэт. выразнасці, рытмастваральны кампанент, асабліва важны ў паэзіі. Вылучаюць П. сэнсавыя (лагічныя), якія цалкам вызначаюцца сінтаксісам, і П. рытмічныя (у вершаванай мове), якія ад сінтаксісу не залежаць, абумоўлены логікай зместу і патрабаваннямі метрычнага рытму. У метрычным вершаскладанні П. можа быць структурным элементам верша і замяняць роўную па даўжыні колькасць складоў; у інш. вершаскладаннях П. з’яўляецца толькі дэкламац. элементам, які падкрэслівае вершападзел, цэзуру і да т.п.
2) У музыцы П. — перапынак у гучанні аднаго, некалькіх ці ўсіх галасоў муз. твора, а таксама знак у нотным пісьме, які абазначае гэты перапынак. У буйных інстр. творах, ансамблях, харах і оперных масавых сцэнах агульны перапынак гучання наз. генеральнай П. У сучасным нотным пісьме выкарыстоўваюцца П.: цэлая, палавінная, чацвяртная, восьмая, 16-я, 32-я, 64-я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
па́ўзаж. Páuse f -, -n;
зрабі́ць паўзуéine Páuse máchen [éinlegen]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
па́ўза
(лац. pausa, ад гр. pausis = спыненне)
перапынак у гутарцы, у гучанні музычнага твора.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Па́ўза ’кароткі перапынак у гучанні’ (ТСБМ). Праз польск. (pauza) ці рус. (па́уза) мову з ням.Pause, якое з лац.pausa < ст.-грэч.παῦσις ’перапынак’ < παύω ’канчаю, прыпыняю’ (Верш. Сл., 4, 93; Фасмер, 3, 218).