Або́ец ’клінок, якім замацоўваецца каса на касільне’ да біць. Пачатковае а‑, магчыма, не прэфіксальнага, а пратэтычнага характару (*бо́ец).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плі́штвы ’шалёўкі’ (трак., Сл. ПЗБ). З ліштвы ’тс’. Пачатковае /?-, відаць, з літ. прыстаўкі ар‑ у адпаведных словах apvadas, apkala.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раёшкі: у раёшкі ’поўна, даверху’. З у краёчкі (краёшкі) ’да краёў’, дзе адпала пачатковае ‑к‑. Ад край 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абры́дзень ’густая сетка для лоўлі рыбы’ (Касп.) < *брэдзень (параўн. рус. бредень, брести). Галосны кораня дысімілізаваўся, пачатковае а‑ мае пратэтычны характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Клухтаві́на калдобіна, выбоіна на дарозе’ (Яшк.). Да клухта (гл.) і лухчавіна (гл.) ’калдобіна’. Пачатковае к вытлумачыць цяжка. Параўн. клучышча (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяздо ’гняздо’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да гняздо (гл.), у якім адпала пачатковае г-, а н > м (аб гэтым Карскі, 1, 324).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асклі́злы ’слізкі’ (КТС). Генетычна — дзеепрыметнік ад дзеяслова *осклизти, параўн. склізнуць у Насовіча. Пачатковае а‑ мае прэфіксальны ці пратэтычны характар. Пра корань гл. склізкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лімбры́чак ’чайнік’ (ашм., Сцяшк. Сл.). Запазычана з польск. imbryczek < imbryk ’тс’, якое з тур. i̯mbrik ’збан для ’вады, джазва’. Пачатковае л‑ на месца j .
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мняку́ха ’макуха з льнянога семя’ (малар., Уладз.). Да маку́ха (гл.), аднак пад уплывам народнай этымалогіі пачатковае ма‑ перайшло ў мня‑ (ад’ідэацыя з мня́ты ’мяць, ціснуць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Агрэ́сца ’многа ўзяць, атрымаць, мець’ (Юрч.), агрэбці, грэбці. Семантычнае развіццё ’грэбці’ > ’нагрэбці сабе’; а пачатковае адлюстроўвае граматычную семантыку дзеяслова, і таму яго трэба лічыць прэфіксальным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)