Пахо́віныпахаванне’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Калька з рус. похороны ’тс’ (хорони́ть = хава́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахоў, паловыпахаванне нябожчыка’, ’пограб, склеп’ (Др.-Падб., Гарэц.; гродз., Яшк.; Нік. Очерки). З польск. pochów, pochowa ’тс’. Ашм. паховічыпахаванне’ (Сл. ПЗБ) і паловы (вышэй) утвораны паводле мадэлі бел. неафіцыйных, прыватных святаў (адведзіны, муровіны і інш.). Да ла- < прасл. po‑ і хавиць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мярлі́ны, мерлі́ны, мырлы́ны ’першая частка хаўтурнага абраду, калі нябожчык ляжыць у хаце’ (Клім.), ’пахаванне’ (маст., свісл., Сл. ПЗБ), ’хаўтуры, пахаванне і жалобная вячэра па нябожчыку’ (хойн., свісл., Шатал.), ’жалобны дзень’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Да ‑мёрлы < ме́рці (гл.). Утворана ад дзеепрыметніка мьрлъ і суфікса ‑ін‑ы (як і ў іншых назвах традыцыйных свят і абрадаў). Гл. таксама мерлі́ны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахарон, пахароныпахаванне’ (Сл. ПЗБ) як і пахаране́нне ’тс’ (Ян.) з ц.-слав., рус. похороны, захоронение < (по‑)хоронить < ст.-слав. хранити ’ахоўваць, сцерагчы’ < прасл. *xorniti, роднаснага да лац. servō, ‑āre ’ратаваць, захоўваць’, авест. haraitē pairi ’сцеражэцца’, haurvaiti ’сцеражэ’ (Фасмер, 3, 266). Лексема пахаронкіпахаванне’ (Сл. ПЗБ) — беларуская; яна мае суфікс ‑к‑ і (як дажынкі, дакопкі, памінкі) — аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 48.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагрэ́біныпахаванне’ (Федар. 1, Сцяшк. Сл.), паграбіны (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), погруоп (Мал.) ’тс’. Згодна з геаграфіяй, запазычанне з польск. pogrzebiny, pogrzeb ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

преда́ниеI (действие) адда́нне, -ння ср., мн. нет;

преда́ние суду́ адда́нне пад суд;

преда́ние земле́ адда́нне зямлі́, пахава́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Про́вад1 ’правадыр, камандзір’ (Шн.). Нулявы дэрыват ад право́дзіць; параўн. і ўкр. провідні́к ’праваднік, кіраўнік’, польск. przewodnik ’тс’, przewód ’важак’ (рыбаводны тэрмін).

Про́вад2 ’дрот для перадачы электрычнага току’ (ТСБМ). Запазычанне або калька рус. про́вод у тым жа значэнні.

Про́вад3, про́вады, про́водыпахаванне, хаўтуры’ (Нас., Касп.; лях., Сл. ПЗБ; ТС), ’радаўніца’ (Сцяшк. Сл.). Укр. про́від ’пахавальная працэсія’, рус. про́воды сярод іншых значэнняў ’пахаванне, хаўтуры; радаўніца’, чэш. provod ’другая нядзеля пасля Пасхі’. Этымалогія ідэнтычная провад1; больш падрабязна гл. право́дная нядзеля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́духіпахаванне’, ’раптоўная смерць’ (Нас.), ’канец, смерць’ (Гарэц., Др.-Падб.), саду́хі ’тс’ (Байк. і Некр.), укр. со́духі ’тс’. Ад першых двух слоў пахавальнага песнапення: «Со духи праведными скончавшуся…» (Нас., 572) або ц.-слав. съ доухы правьдникъ, параўн. Цвяткоў, Запіскі, 2, 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́граб1 ’яма з крытым верхам і сценамі з бярвенняў; склеп’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Нас., Янк. Мат.), ’яма’, ’курган’ (Сцяшк. Сл.), по́гріб, по́грыб, по́граб ’тс’ (Бяльк.), по́гбар, по́ргаб ’пограб’ (Мат. Гом.). Ад грэбці ’капаць’, грэбаць (гл.), параўн. рус. по́ко́п ’пограб’ ад копа́ть.

По́граб2 ’хаўтуры’, ’пахаванне’ (Нас.; воран., Сл. ПЗБ), ст.-бел. погребъ ’тс’ (1481). Польск. pogrzeb, в.-луж. pohrjeb, чэш. pohřeb, славац. pohreb, славен. pogrèb ’тс’. Архаізм, параўн. зыходнае ст.-бел. погребати ’хаваць; закопваць нябожчыка ў зямлю’ (1489) < гребти ’тс’, параўн. загрэбці: умёр чоловек, повезлі на могліца і загрэблі (ТС), грабкі́ ’хаўтуры’ (ЛА). Параўн. яшчэ славен. pokòpпахаванне’ ад pokopáti ’пахаваць’ > kopáti ’капаць’. Гл. грэбці ’капаць’, грэбаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неймаве́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які значна пераўзыходзіць звычайную ступень чаго‑н. Неймаверная сіла. □ З неймавернай хуткасцю, як страла, ляціць .. [заяц] па светавой дарожцы, атуленай цемрай, нібы між дзвюх чорных сцен. В. Вольскі. Прыходзілася праяўляць неймаверную вынаходлівасць, каб забяспечыць цэх работай. Шыцік.

2. Такі, які цяжка сабе ўявіць; немагчымы. Неймаверныя ўмовы. □ Зыбіну гэтая вестка прыйшлася не тое што нечаканай — неймавернай: бацька быў яшчэ дужы, як не крануты нічым знутры дуб, здаровы.. і — раптам — памёр, прыязджай на пахаванне. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)