патрашы́цца несов., страд. потроши́ться; пласта́ться; см. патрашы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ператрыбу́шваць

‘разварочваць, ператрасаць, патрашыць усіх, многіх, усё, многае’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ператрыбу́шваю ператрыбу́шваем
2-я ас. ператрыбу́шваеш ператрыбу́шваеце
3-я ас. ператрыбу́швае ператрыбу́шваюць
Прошлы час
м. ператрыбу́шваў ператрыбу́швалі
ж. ператрыбу́швала
н. ператрыбу́швала
Загадны лад
2-я ас. ператрыбу́швай ператрыбу́швайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ператрыбу́шваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пласта́ть несов.

1. (резать пластами) кро́іць, скрыля́ць;

2. (распластывать) пластава́ць;

3. (рыбу) патрашы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трыбушы́цьпатрашыць, вымаць вантробы з забітай жывёліны’ (ТСБМ, Байк. і Некр.; мёрск., Жыв. НС), ‘разварочваць, разрываць, даставаць усё, што знаходзіцца ў чым-небудзь’ (ТСБМ, Растарг.), ‘тармашыць, рабіць вобыск’ (там жа, ТС), ‘трэсці; разварочваць’: трыбушыць у сундуку (Юрч. СНЛ), турбу́шыць ‘тармасіць, тузаць’ (ТС), трыбушы́цца ‘знішчацца, развальвацца, рвацца’ (Юрч. Вытв.), трэбушы́ты ‘трэсці, калаціць’ (пін., Нар. лекс.), сюды ж трыбушэ́ннік ‘той, хто трасе, разбурае’ (Юрч. СНЛ). Укр. трибушити ‘рассыпаць, раструшваць’, ‘выдаляць вантробы з рыбы ці забітай жывёлы’, трибуши́тися ‘рассыпацца, раструшваць’, тельбуши́ти ‘раструшваць’, польск. trybuszyć ‘матлашыць; патрашыць забітага звера’, славен. trebúšiti ‘напружвацца, выпучваць жывот, пуза’, балг. търбу́ша, дыял. тербу́ша ‘вымаць вантробы’, макед. трбушипатрашыць, распорваць жывот’. Да трыбу́х (гл.), утворана, як патрашы́ць ад потрахі́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патрахі́, па́трахі, по́трахі, по́трохі, по́трох ’вантробы’ (маладз., глус., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; ТС; Чач.), па́трашыць ’выварочваць вантробы’ (Касп., Нас.; КЭС, лаг.), патрашы́ць ’вымаць вантробы’ (ТСБМ, Шат.), даўг. патрушы́цьпатрашыць (курыцу)’ (Сл. ПЗБ), віц. патыршы́ць ’раздзяляць тушу на часткі’ (Шн. 2). Укр. по́трух, потрушо́к, потрухи́, потрушити, патроха́ти, рус. по́трох, потроши́ть, польск. patrochy ’тс’. Да троха, трошкі, трохі (гл.). Аналагічна польск. podróbki, podróbce ’патрахі’ > drobny ’дробны’, ням. Gänseklein ’гусіныя патрахі’ < …klein ’малы’ (Брукнер, 576; ён жа, KZ, 43, 304; Праабражэнскі, 2, 117; Фасмер, 3, 346). Сюды ж кам. потроша́нка ’вантрабянка’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трыбушы́ць, -бушу́, -бу́шыш, -бу́шыць; -бу́шаны; незак. (разм.).

1. каго (што). Патрашыць, вымаць вантробы з забітай жывёліны.

2. перан., што. Разварочваць, разрываць што-н., даставаць, вымаць усё тое, што знаходзіцца ў чым-н.

Т. чамадан.

3. перан., каго-што. Рабіць вобыск, трэсці каго-н. (груб.).

|| зак. вы́трыбушыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трашы́цьпатрашыць (напр., рыбу)’ (Мат. Гом., Жд. 2, Янк. 1). Малаверагодна выводзіць з прасл. *trošiti ‘ўжываць, рабіць прыгодным для спажывання’, параўн. серб. тро̀шити ‘крышыць, раздрабняць’, ‘размінаць, таўчы’, балг. тро́ша ‘крышыць, рэзаць на кавалкі’, макед. троши ‘тс’, ст.-слав. трошити ‘рассейваць, раздрабняць’, ‘траціць, распускаць’, што ўзыходзяць да *troxa (Сной₂, 785; Скок, 3, 507; Фасмер, 3, 346), гл. трохі. Зыходзячы з семантыкі ‘вымаць вантробы, чысціць’, больш верагодна з патрашыць шляхам адсячэння пачатковага складу, успрынятага як прыстаўка дзеяслова закончанага трывання, гл. патрахі, потрахі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плыта́нка ’высушаная спластаваная рыба’, апытанне ’пластаванне’, апытаць ’пластаваць’, ’патрашыць рыбу’, сюды ж расплытаць ’расцягнуць палатно па лузе’, расадыттща ’расцягнуцца, упаўшы’ (Нас.; Стан.). Да платаць? (гл.); да фанетыкі і семантыкі параўн. тт. рІуШі ’рассцілацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́стаць ’плёхаць, шлёпаць’ (ТС). У выніку кантамінацыі пляскаць і пласт (гл.) у значэнні ’што-небудзь доўгае і плоскае’, параўн. бел. пластам ’выцягнуўшыся’, пластаць, пласпюнуць ’ударыць чым-н. доўгім’ (Нас.) і рус. дыял. пластать ’біцца з плёскатам (пра хвалі)’, пластану́ться ’ўпасці плазам’.

Пласта́цьпатрашыць рыбу’ (добр., Мат. Гом.), плыстаньня ’разразанне на кавалкі (звычайна пра сала)’ (Юрч. СНЛ), рус. пластать ’разразаць рыбу ўздоўж па хрыбегніку напалам для засолкі і сушкі’. Да пласт (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пароць ’калоць, тыкаць чым-небудзь вострым; разразаць ніткі, якімі што-небудзь зашыта; распорваць, расшываць; бадаць’. Агульнаслав.: рус. поро́ть, укр. поро́ти, ст.-рус. пороти, порю ’разразаць, патрашыць’, царк.-слав. прати, польск. próć, porzę ’распорваць, разразаць’, в.-луж. próć, н.-луж. projś, чэш. pářti ’распорваць’, славац. parať ’тс’, серб.-харв. по̀рити ’распорваць’, славен. práti ’распорваць па шву’, балг. по́ря ’разразаю’. Прасл. porti, porjǫ. Роднасныя грэч. πείρω ’праколваць’, πόρος ’праход’, гоц. faran ’ехаць’ (Траўтман, 206; Мацэнаўэр, LF, 33, 190; Фасмер, 3, 332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)