патрашы́ць, -рашу́, -ро́шыш, -ро́шыць; -ро́шаны; незак., каго (што).

Вымаць вантробы.

П. курыцу.

П. сумкі (перан.: даставаць усё, што ў іх знаходзіцца; разм.).

|| зак. вы́патрашыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрашы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. патрашу́ патро́шым
2-я ас. патро́шыш патро́шыце
3-я ас. патро́шыць патро́шаць
Прошлы час
м. патрашы́ў патрашы́лі
ж. патрашы́ла
н. патрашы́ла
Загадны лад
2-я ас. патрашы́ патрашы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час патрашы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патрашы́ць несов. потроши́ть; (рыбу — ещё) пласта́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патрашы́ць, ‑трашу, ‑трошыш, ‑трошыць; незак., каго-што.

1. Вымаць вантробы. Патрашыць курыцу. □ [Дзядзька:] — Будзеш патрашыць рыбу і класці ў крапіву... Місько. [Матросы-рыбакі] рыхтавалі на зіму дробную камбалу пад піва: патрашылі, трохі салілі і развешвалі вяліцца на снасцях. Караткевіч.

2. перан. Разм. Даставаць, выцягваць усё тое, што знаходзіцца ў чым‑н. Тры немцы патрашылі ранцы і рэчавыя мяшкі палонных. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́патрашыць гл. патрашыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

потроши́ть несов.

1. патрашы́ць;

2. перен., разг. патрашы́ць; трыбушы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патрашы́цца, ‑трошыцца; незак.

Зал. да патрашыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патро́шаны потрошённый, пла́станный; см. патрашы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патрашэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. патрашыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патро́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад патрашыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)