Но́тны ’занудлівы, патрабавальны’ (мін., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), ’капрызны’ (жлоб., Мат. Гом.). Параўн. рус. нотный ’адукаваны, разумны, хітры; патрабавальны, капрызны; важны; нудны, надаедлівы’, чэш. notný ’належны; акуратны, прыстойны, значны’, першапачаткова, паводле Махэка₂ (402), у мове музыкаў і спевакоў ’па нотах, паводле нот’ (гл. нота).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нажи́мистый прост.

1. (о человеке) стро́гі, патрабава́льны;

2. (о почерке) з на́ціскам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбо́рчивый

1. (о почерке) выра́зны, разбо́рлівы, чытэ́льны;

2. (привередливый) перабо́рлівы; (требовательный) патрабава́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прихотли́вый

1. (привередливый) перабо́рлівы; (капризный) капры́зны; (требовательный) патрабава́льны;

прихотли́вый вкус перабо́рлівы (капры́зны, патрабава́льны) густ;

2. (затейливый, вычурный) вы́чварны; (замысловатый) мудраге́лісты, вы́мудраваны, вы́штукаваны;

прихотли́вый узо́р вы́чварны (мудраге́лісты) узо́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кры́тык, ‑а, м.

1. Той, хто аналізуе і ацэньвае чые‑н. паводзіны, дзейнасць і пад. Крытык капіталізму. Патрабавальны крытык.

2. Той, хто займаецца крытыкай (у 3 знач.). Літаратурны крытык. Му зычны крытык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабра́к, ‑а, м.

Разм. Добры, спагадлівы чалавек. Гэта быў яшчэ не стары чалавек, але валасы меў сівыя. Позірк вачэй — суровы, патрабавальны. Але чамусьці не страшна было пад.. позіркам гэтага чалавека. Ён [камандзір] здаваўся дабраком. Каваленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́раст, ‑а і ‑у, М ‑сце, м.

Дрэвавая ці кустовая расліна сямейства вязавых. Бераст патрабавальны да цяпла, да ўрадлівасці глебы, менш ценевынослівы і любіць сухасць глебы. «Прырода Беларусі». / ‑у; у знач. зб. Насадзіць берасту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлус, ‑а, м.

Той, хто хлусіць; манюка. Шафранскага я толькі адзін раз бачыў у вочы, на выпускным вечары, але чуў, што гэта чалавек нязломны, суровы і патрабавальны, што ён вельмі не любіць хлусоў і манюк. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стро́гіпатрабавальны, сур’ёзны, суровы’, ‘правільны, адпаведны норме’ (ТСБМ), ‘чуйны; асцярожны, ашчадны’ (Нас.), ‘патрабавальны; ашчадны, асцярожны’ (Байк. і Некр.), ‘патрабавальны’ (брасл., смарг., Сл. ПЗБ), ‘асцярожны, акуратны’ (Юрч. Вытв.), ‘суровы, дакладны, вытрыманы’ (ТС), стро́га ‘асцярожна’ (Бяльк.), ‘вытрымана, сціпла’ (ТС); сюды ж сро́гіпатрабавальны; суровы’, сро́га ‘патрабавальна’ (Ласт.). Параўн. укр., рус. стро́гий, польск. srogi ‘бязлітасны, жорсткі’, дыял. strogi ‘тс’, чэш., славац. strohý, серб.-харв. стро̏г, славен. strọ̑g, балг., макед. строг. Заходне- і паўднёваславянскія формы лічацца запазычаннем з рускай або ўкраінскай; гл. Младэнаў, 612; Торб’ёрнсан, Liquid., 1, 30; Голуб-Копечны, 355. Рускае стро́гий, на думку Шахматава (Очерк, 155), Праабражэнскага (2, 399), запазычана з польск. srogi ‘грозны’; уся гэта група слоў набліжаецца да стораж, сцерагчы. Бязлай (3, 331) мяркуе, што ў гэтым выпадку ст.-слав. срагъ ‘грозны, страшэнны’ сведчыла б аб прасл. *sorgъ, роднасным літ. sir̃gti ‘быць хворым’, тах. А särk, тах. B sark ‘хваравіты’, ст.-в.-ням. sorga ‘смутак’. Іншая версія — роднасць з с.-н.-ням. strak (strack) ‘жорсткі, тугі’, нарв. strak, strakk ‘тугі, нацягнуты, прамы’, літ. stregti ‘застываць’, лат. strēǵele ‘лядзяш’ (Зубаты, Studie, 2, 171; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1080) з рэканструкцыяй у гэтым выпадку прасл. *strogъ, якое Бязлай (там жа) узводзіць да і.-е. *strogo‑ < *(s)treg‑ ‘цвярдзець, быць цвёрдым, жорсткім’. Гл. таксама Фасмер, 3, 779–780; Глухак, 589; ЕСУМ, 5, 448.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбо́рлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які лёгка разабраць, успрыняць на слых, зрокам і пад.; выразны. Разборлівы почырк.

2. Патрабавальны, строгі ў выбары або ацэнцы каго‑, чаго‑н. Больш разборлівыя танцоры, якім надакучыць прасіць прабачэння за штуршкі, пакідаюць залу з жалем, уздыхаючы: — Эх, нават і сёння не дадуць патанцаваць. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)