патрабава́льны, -ая, -ае.

1. Строгі, які патрабуе многага ад іншых.

П. загадчык.

2. З высокімі патрабаваннямі, вельмі разборлівы.

П. чытач.

3. Які выражае патрабаванне (у 2 знач.), настойлівы.

П. стук.

4. Які змяшчае патрабаванне (у 5 знач.; спец.).

Патрабавальная ведамасць.

|| наз. патрабава́льнасць, -і, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрабава́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. патрабава́льны патрабава́льная патрабава́льнае патрабава́льныя
Р. патрабава́льнага патрабава́льнай
патрабава́льнае
патрабава́льнага патрабава́льных
Д. патрабава́льнаму патрабава́льнай патрабава́льнаму патрабава́льным
В. патрабава́льны (неадуш.)
патрабава́льнага (адуш.)
патрабава́льную патрабава́льнае патрабава́льныя (неадуш.)
патрабава́льных (адуш.)
Т. патрабава́льным патрабава́льнай
патрабава́льнаю
патрабава́льным патрабава́льнымі
М. патрабава́льным патрабава́льнай патрабава́льным патрабава́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патрабава́льны

прыметнік, адносны

1. тре́бовательный, взыска́тельный;

2. (содержащий требование) тре́бовательный;

~ная ве́дамасць — тре́бовательная ве́домость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патрабава́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Настойлівы ў сваіх патрабаваннях. Патрабавальны загадчык. Патрабавальны настаўнік. □ Жадаючы з першага дня паказаць сябе патрабавальным начальнікам, .. [Сцяпан] сурова спытаў, чаму памяшканне дагэтуль не атынкавана. Шамякін. Зусім не пакрыўдзіўся Жэня на Дыбу — чалавека справядлівага і патрабавальнага. Гроднеў. Шафранскага я толькі адзін раз бачыў у вочы, на выпускным вечары, але чуў, што гэта чалавек нязломны, суровы і патрабавальны, што ён вельмі не любіць хлусоў і манюк. Сабаленка. // У якім адчуваецца патрабаванне. Стой! — патрабавальны голас спыніў Яўсея. Паўлаў. Сярод ночы раздаецца асцярожны, але патрабавальны стук у акно. Пінчук.

2. З высокімі запатрабаваннямі. Патрабавальны чытач. // Які патрабуе да сябе ўвагі, асаблівых умоў; капрызны. Грэчка — параўнальна цеплалюбівая расліна; асабліва патрабавальная яна да цяпла ў першыя фазы развіцця. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрабава́льна прысл., патрабава́льны nspruchsvoll; streng (строгі);

патрабава́льна да само́га сябе́ nspruchsvoll ggen sich selbst

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

взыска́тельный патрабава́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабо́рлівы, -ая, -ае (разм.).

Вельмі патрабавальны, капрызны пры выбары каго-, чаго-н.

П. да яды.

|| наз. перабо́рлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тре́бовательный в разн. знач. патрабава́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

challenging [ˈtʃælɪndʒɪŋ] adj. патрабава́льны; перспекты́ўны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)