изобличи́ть сов. вы́крыць, мног. павыкрыва́ць; вы́явіць; абвінава́ціць, мног. паабвінава́чваць, пасве́дчыць; см. изоблича́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засве́дчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і з дадан. сказам.

Пасведчыць, пацвердзіць правільнасць чаго‑н. Засведчыць яго невінаватасць. □ Фотакартка — рэч ненадзейная, ёй цяжка засведчыць асобу. Навуменка. // Заверыць подпісам і пячаткай. [Заранік] засведчыў паперку ў сельсавеце. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасве́дчанне ’пацвярджэнне’ (ТСБМ, Нас.), пасвядчэ́нне ’засведчанне’ (Яруш.). Да пасве́дчыць ’сцвердзіць, засведчыць што-н.’, ’выступіць у ролі сведкі’ < све́дка (гл.) < ве́даць. Станаўленне бел. лексем адбывалася пад уплывам польск. poświadczenie, poświadczyć, świadek ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасве́дчанне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пасведчыць.

2. Афіцыйны дакумент, які сведчыць аб чым‑н., сцвярджае што‑н., змяшчае кароткія звесткі пра каго‑н. Чалавек падышоў да касы, паказаў пасведчанне і без чаргі купіў білет. Гурскі. Малады хлопец з кучаравай светлай чупрынай, спушчанай на лоб, у цёмна-сінім, вайсковага пакрою, гарнітуры, схіліўшыся над сталом у прыемнай першага сакратара, доўга разглядаў карэспандэнцкае пасведчанне Зараніка. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свідзе́цель (свідзе́ціль) ‘сведка’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), свідзі́цель ‘тс’ (Ян.). Хутчэй за ўсё, запазычана з рус. свидете́ль ‘тс’; аднак не выключана захаванне стараж.-рус., ст.-слав. съвѣдѣтель ‘відавочца’, пры змене ѣ > и пад уплывам видѣти (Фасмер, 3, 577), параўн. ст.-слав. засъвѣдѣтельствоватипасведчыць’ і ст.-бел. свидетельствуетъ (1489 г.), тут, згодна з Карскім (1, 216–217), сутыкаемся з “огласовкой” кораня вид‑ замест вѣд‑, дзе и выклікана дысіміляцыяй з наступным складам і ўплывам асноў на ‑і, параўн. ст.-бел. видити, сѣдити і пад. Сной (Бязлай, 3, 347) мяркуе пра зыходны паралелізм. Гл. сведка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

показа́ть сов.

1. паказа́ць; (проявить, обнаружить) праяві́ць, вы́казаць, вы́явіць;

2. юр. паказа́ць; (о свидетеле) пасве́дчыць; см. пока́зывать;

он тебе́ пока́жет! ён табе́ пака́жа (дасць)!;

показа́ть на дверь паказа́ць на дзве́ры;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апраўда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Даказаць чыю‑н. невінаватасць. [Шашы] хацелася апраўдаць Максіма. Шамякін. // Вынесці прыгавор, які заключае прызнанне падсуднага невінаватым.

2. Даказаць магчымасць чаго‑н. [Лабановіч:] — Калі за прыродаю пайсці, то можна апраўдаць рознае глупства, асабліва, калі пры гэтым пачнеш яшчэ патураць сабе. Колас. // Паслужыць асновай для апраўдання чаго‑н. Памог выпадак, які паклаў канец ваганням Веры Антонаўны і крыху апраўдаў яе ў вачах Васіля Пятровіча. Карпаў.

3. Праявіць сябе вартым чаго‑н. Умей адважна, друг, змагацца І ворагаў перамагаць, Каб добры гонар сына працы Жыццём і смерцю апраўдаць. Глебка.

4. Кампенсаваць, акупіць. [Осіпава:] — Больш, хоць забі, не дам. А то і ягад сваіх не апраўдаю. Пятніцкі.

5. Афіцыйна пасведчыць дакументамі зробленым выдаткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ли́чность

1. асо́ба, -бы ж.;

выдаю́щаяся ли́чность выда́тная асо́ба;

удостове́рить ли́чность пасве́дчыць асо́бу;

тёмная ли́чность цёмная асо́ба;

неприкоснове́нность ли́чности недатыка́льнасць асо́бы;

что э́то за ли́чность? што гэ́та за асо́ба?;

2. / ли́чности мн. (личные намёки, счёты) уст. асабі́стасці, -цей;

прошу́ без ли́чностей! прашу́ без асабі́стасцей!;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асо́ба ж.

1. ли́чность;

выда́тная а. — выдаю́щаяся ли́чность;

пасве́дчыць ~бу — удостове́рить ли́чность;

2. (человек вообще) лицо́ ср.;

афіцыя́льная а. — официа́льное лицо́;

3. осо́ба, персо́на;

ва́жная а. — ва́жная осо́ба (персо́на);

невядо́мая а. — неизве́стная осо́ба;

абе́д на 12 асо́б — обе́д на 12 персо́н;

4. грам. лицо́ ср.;

пе́ршая а. мно́жнага лі́ку — пе́рвое лицо́ мно́жественного числа́;

юрыды́чная а. — юриди́ческое лицо́;

дзе́ючая а. — де́йствующее лицо́;

нягле́дзячы на ~бы — невзира́я на ли́ца;

у ~бе — (каго) в лице́ (кого);

ула́снай ~бай — со́бственной персо́ной;

све́тлая а. — све́тлая ли́чность;

падстаўна́я а. — подставно́е лицо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)