пасве́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. што, аб чым і з дадан. сказам. Сцвердзіць, засведчыць што-н.

Усё гэта могуць п. не словы, а рэальныя факты.

2. Выступіць у ролі сведкі.

|| наз. пасве́дчанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасве́дчыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пасве́дчу пасве́дчым
2-я ас. пасве́дчыш пасве́дчыце
3-я ас. пасве́дчыць пасве́дчаць
Прошлы час
м. пасве́дчыў пасве́дчылі
ж. пасве́дчыла
н. пасве́дчыла
Загадны лад
2-я ас. пасве́дчы пасве́дчыце
Дзеепрыслоўе
прош. час пасве́дчыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасве́дчыць сов.

1. засвиде́тельствовать, удостове́рить;

2. юр. показа́ть, дать показа́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасве́дчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. што, аб чым і з дадан. сказам. Сцвердзіць, пацвердзіць, засведчыць што‑н. Малання .. таксама пасведчыла, што свята сёння. Колас. Ёсць старыя прычыны для новай размовы, Зоры гэта пасведчаць нам лепей, чым словы. Куляшоў. Не сохі і не ветракі пасведчылі аб сіле — мы спадарожніка з рукі, як голуба, пусцілі. Вялюгін.

2. Выступіць у ролі сведкі. — Дык мяне ж вёска ведае, чый я і калі радзіўся... [Настуля] можа пасведчыць, — гаварыў хлапец, не разумеючы і сам, што казаць далей... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасве́дчыць

1. (пацвердзіць) bezugen vt, bestätigen vt, beglubigen vt;

2. (выступіць у ролі сведкі) ussagen vt, ine ussage mchen, zugen vi (на карысць каго-н. für A, супраць каго-н. ggen A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пасве́дчанне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. пасведчыць.

2. Дакумент, які пацвярджае які-н. юрыдычны факт.

П. аб нараджэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удостове́рить сов. пасве́дчыць; засве́дчыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасве́дчваць

‘сцвярджаць, пацвярджаць што-небудзь і без прамога дапаўнення (пасведчыць аб чым-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пасве́дчваю пасве́дчваем
2-я ас. пасве́дчваеш пасве́дчваеце
3-я ас. пасве́дчвае пасве́дчваюць
Прошлы час
м. пасве́дчваў пасве́дчвалі
ж. пасве́дчвала
н. пасве́дчвала
Загадны лад
2-я ас. пасве́дчвай пасве́дчвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пасве́дчваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

zaświadczyć

зак. засведчыць; пасведчыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пасвячы́цьпасведчыць’ (лід., Сцяшк. Сл.). З польск. poświaczać < Zposwiadczać ’сведчы ць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)